Ігар Мікалаевіч Грышын (, г. Мінск — ) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, замежны член Нацыянальнай акадэміі медыцынскіх навук Украіны. Акадэмік і прэзідэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1997).

Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1957).

У 1950 гады працаваў у глускай раённай бальніцы. З 1973 года у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (з 1978 года загадчык кафедры і кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра клінічнай і эксперыментальнай хірургіі).

Навуковыя працы па хірургіі стрававода, крывяносных сасудаў, печані і жоўцевывадных шляхоў, падстраўнікаваў залозы, эндакрыннай сістэмы, хірургічнай гастраэнтэралогіі і практалогіі.

Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі (1989), выдатнік аховы здароўя СССР і Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), кавалер ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені (2008). Ганаровы грамадзянін Глуска з 1998 года.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 488. Здравоохранение. — 2012. — № 11. — С. 69-71. Здравоохранение. — 2015. — № 5. — С. 67. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 215. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 215. Грышын Ігар Мікалаевіч // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Глускага раёна. — Мн.: 1999. — с.574.

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Глуска