Дзевалтоўскія, Гінтаўты-Дзевалтоўскія — шляхецкі род герба «Трубы». У 1524 годзе дазвол на куплю зямлі ў Дзяволтве і Савідзянах атрымаў Барталамей Гінтаўтавіч. Яго сына, Станіслава Барталамеевіча Гінтаўтавіча, у 1548 годзе ўсынавілі Павел і Зоф’я Жаляпугі і запісалі яму маёнтак. Відаць, род Дзевалтоўскіх пайшоў ад Станіслава Гінтаўтавіча. Жылі таксама на Падляшшы і на Падоллі, у Холмскай зямлі і ў Галіцыі.
У XVI—XVII стагоддзях Войцех і яго сын Ян Дзевалтоўскія валодалі Раўдондварысам пад Коўнам, дзе збудавалі замакCzerwony Dwór k/Kowna.
Вядомыя прадстаўнікі Павел — стольнік новагародскі (1593). Войцех — падкаморы ковенскі (1576), дваранін і сакратар гаспадарскі. Ян (?—1612) — войскі гарадзенскі (1599). Ян — харунжы ковенскі (1607). Ежы — харунжы троцкі (1660—1670). Казімір Мікалай — падчашы ашмянскі (1669). Самуэль — мечнік вількамірскі, пасол на элекцыйны сойм, падпісаў у 1647 годзе абранне каралём польскім і вялікім князем літоўскім Яна Сабескага. Яўхім — шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1779), сакратар Адукацыйнай камісіі (1784). Ян — шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1779).
Літаратура