Геранім Кастравіцкі (; ? — ) — дзяржаўны службовец, землеўласнік.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Сын Казіміра Кастравіцкага, брат Рамуальда, лідскага маршалка.

Віцэ-маршалак шляхты Слонімскага павета ў 1834 годзеСпіс дваран Віленскай губерні, якія прыбылі на дваранскія выбары ў г. Вільня 1834 года. Уладальнік набытага ў 1826 годзе ад Швыкоўскіх маёнтка Астравец з мястэчкам Астравец, вёскамі Кавалі, Ліпнішкі, Пламняны.

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны разам з жонкай на цвінтары астравецкага касцёла. Помнік захаваўся. Побач пахаваная дачка Казіміра.

Cям’я

У шлюбе з Юліяй са Швыкоўскіх меў дачку Казіміру (1830—1852), якая атрымала ў спадчыну маёнтак Астравец. Казіміра была ў шлюбе з Аляксандрам Брахоцкім.

Геранім