Помнік змагання і пакутніцтва Быдгашцкай зямлі () — помнік 1969 года, прысвечаны ахвярам у Другой сусветнай вайне. Размешчаны на плошчы Старога Рынку ў Быдгашчы.
Апісанне
Бронзавая скульптура вышынёй 7,5 метра і вагой больш за 12 тон усталявана на гранітным пастаменце. Да 2007 года фонам манумента быў вал даўжынёй 26 метраў, складзены з 80 буйных глыб пясчаніку. На кожнай глыбе былі нанесены названы месцаў, звязаных з пакутніцкай смерцю жыхароў Быдгашцкага ваяводства. Каля помніка знаходзіўся «Вечны агонь». Металічны адліў помніка выраблены на Глівіцкай фабрыцы тэхнічнага абсталявання.
У 2018 годзе, у сувязі з рамонтам плошчы, помнік быў перанесены на некалькі метраў у паўночна-заходнім кірункуPomnik Walki i Męczeństwa już stoi w nowym miejscu [zobacz zdjęcia].
Катэгорыя:Помнікі Куяўска-Паморскага ваяводства Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Куяўска-Паморскага ваяводства Катэгорыя:Культура Куяўска-Паморскага ваяводства Катэгорыя:Славутасці Быдгашча Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:1969 год у Польшчы