Міхаіл Мацвеевіч Філонаў (1831—1 (13) верасня 1897) — каморнік гомельскага маёнтка Ф. І. Паскевіча, археолаг-аматар, які спрычыніўся да пашкоджання, частковага ці поўнага знішчэння шэрагу помнікаў археалогіі Гомельскага павета. Пахаваны на Навабеліцкіх могілках у ГомеліМалікаў, Я. Р. Навабеліцкія (Засожскія) могілкі Гомеля // Ad jubilaeum: да 70-годдзя стварэння гістарычнага факультета: зборнік навуковых артыкулаў: у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: В. А. Міхедзька (адк. рэд.) [i інш.]; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2015. — С. 210—223..
Каморнікам у Паскевічаў служыў недзе з 1860-х гг. Раскопкі ладзіў з пажадання Ф. І. Паскевіча. За дваццаць з лішкам гадоў службы сабраў «значную калекцыю старажытнасцей» (станам на 1885 г.), якая захоўвалася ў гомельскім палацыЛоначевский, А. Археологические находки в Гомельском уезде Могилевской губернии / А. Лоначевский // Киевская старина. — Киев, 1885. — Март. — Т. XI. — С. 573.. Працягваў займацца раскопкамі прынамсі да 1892 г. Па фактах раней праведзеных раскопак і выяўленым археалагічным матэрыяле фрагментарна кансультаваў Е. Р. Раманава, многімі пытаннямі (тыпы пахаванняў, дакладныя месцы знаходак) не валодаўРоманов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 104..
Геаграфія раскопак М. М. Філонавым раскопваліся:
курганы ў в. Церуха каля возера Казара (да 1885 і ў 1892 г.)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 127.; мясцовасць каля в. Асаўцы (да 1885 г.)Лоначевский, А. Археологические находки в Гомельском уезде Могилевской губернии / А. Лоначевский // Киевская старина. — Киев, 1885. — Март. — Т. XI. — С. 576.; курган каля Добруша на р. Іпуць (да 1885 г.); мясцовасць каля в. Вылеў (да 1885 г.); мясцовасць каля в. Ваўковічы на р. Іпуць (да 1885 г.); мясцовасць каля в. Студзёная Гута (1889 г.)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 101.; курганы ва ўрочышчы Часнакова балота на р. Іпуць (1890 г.)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 102.Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 123.; курганы ва ўрочышчы Белыя Магілы ў в. Прыбар (1890 г.)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 126.; курганы ва ўрочышчах Баюры і Дзямідава ў фальварку Студзёная Гута на возеры Стары Сож (1890 г.); курганы ва ўрочышчы Баравіцы паблізу Пахомава манастыра за 4 вярсты ад в. Раманавічы (1890 г.)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 124.; курганы пры гарадзішчы каля в. Чыстыя Лужы на р. Тарлоўка (час раскопак невядомы)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 110.; курганы ва ўрочышчы Нізень у в. Дзям’янкі на возеры Рэчышча (час раскопак невядомы); курганы у в. Давідаўцы на р. Весялоўка (Мільча) (час раскопак невядомы)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 125.; урочышча Колпіна каля в. Абрамава Дзятлавіцкай воласці (час раскопак невядомы); курганы ва ўрочышчы Новы Млын у в. Рандоўка (час раскопак невядомы); курганы каля в. Белы Камень на р. Няцёша (час раскопак невядомы).
Таксама ён паведамляў пра частыя знаходкі костак маманта каля в. Бабовічы і в. Цярэшкавічы на берагах р. Сож, але застаецца невядомым выпадковыя гэта былі знаходкі ці сталі плёнам раскопак. Згодна са звесткамі гісторыка Ю. Э. Глушакова М. М. Філонаў адзначыўся раскопкамі гарадзішча ПрудокГлушаков, Ю. «На Забег идешь обутым, а с Забега — босиком» // Правда Гомель. Новостной портал. — 24.01.2008. Аўтар памылкова называе археолага-аматара Філімонавым..
Методыка раскопак М. М. Філонаў, не маючы спецыяльнай падрыхтоўкі, падыходзіў да правядзення раскопак са сваім уласным разуменнем. Напрыклад, раскопкі каля возера Казара былі пастаўлены наступным чынам: ён загадаў рабочым здымаць вярхі курганоў, «пакуль не натрапяць на шкілет ці які-небудзь прадмет, а калі нічога не знойдуць, то капаць да цаліка». Сам каморнік пры ўскрыцці парадку дваццаці пахаванняў не прысутнічаў, г. зн. нагляду за работамі не вялося. Прыехаў каморнік на месца раскопак толькі перад прыбыццём туды Паскевіча «з сямействам» — з курганоў для калекцыі былі выбраны прадметы, якія палічылі вартымі ўвагіЛоначевский, А. Археологические находки в Гомельском уезде Могилевской губернии / А. Лоначевский // Киевская старина. — Киев, 1885. — Март. — Т. XI. — С. 574.. Пэўнай дакументацыі (журнала раскопак) не вялося.
Крытыка Е. Р. Раманаў характарызаваў праведзеныя М. М. Філонавым раскопкі як дылетанцкіяРоманов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 103.. Крытыкаваў за адсутнасць практыкі складання пратаколаў раскопак. Меркаваў, што М. М. Філонаў «сваімі адносінамі да археалагічных помнікаў — гэтых адзіных дакументаў нашай найглыбейшай даўніны — прычыніў навуцы непапраўную шкоду». Сістэматызаваць знаходкі ўдалося выключна па тапаграфічнай прыкмеце.
Катэгорыя:Археолагі Беларусі