Маргарыта Нава́рская (), таксама вядомая як Маргарыта дэ Валуа (), Маргарыта Ангулемская () і Маргарыта Французская (; 11 красавіка 1492, Ангулем — 21 снежня 1549, Адос каля Тарба) — французская прынцэса, сястра караля Францыска I, адна з першых жанчын-пісьменніц Францыі.
Біяграфія Паходзіла з Ангулемскай галіны дынастыі Валуа. Сястра французскага караля Францыска I Валуа. У 1509 стала жонкай прынца крыві герцага Карла IV Алансонскага, памерлага неўзабаве пасля бітвы пад Павіяй, а ў 1527 годзе выйшла паўторна за Генрыха д’Альбрэ, караля Наварскага. З ім мела дачку Жанну.
Маргарыта Наварская ўсё жыццё вылучалася вялікай адданасцю свайму брату, ездзіла ў Мадрыд клапаціцца пра яго вызваленне пасля паражэння пад Павіяй.
Значны ўплыў на яе светапогляд аказалі пратэстанты Лефеўр д’Этапль і біскуп Мо Гіём Брысанэ, з якім Маргарыта падтрымлівала ліставанне. Двор Маргарыты быў істотным цэнтрам французскага гуманізму.
Маргарыта Наварская апекавалася Гіёмам Бюдэ, Клеманам Маро, Банавенцюр Дэпер’ё і іншымі літаратарамі. Сама яна ведала лаціну (магчыма, і грэчаскую мову) і аказвала вялікі ўплыў на многіх выбітных асоб таго чаму.
Творчасць
Двор Маргарыты ў горадзе Нераку быў адным з цэнтраў літаратуры, навукі і мастацтва Заходняй Еўропы. Выдатна адукаваная, адораная паэтычнымі здольнасцямі, каралева прыцягвала да сябе паэтаў розных школаў, гуманістаў і вальнадумцаў, пераследваных Царквою. Яе заступніцтвам і гасціннасцю карысталіся светачы еўрапейскага Адраджэння — Клеман Маро, Банавенцюр Дэпер’ё, Эразм Ратэрдамскі.
Пры двары Маргарыты быў здзейснены пераклад з лаціны кнігі «Дзеянні данаў» Саксона Граматыка, у якой знаходзіцца апавяданне пра Гамлета, прынца дацкага, якім скарыстаўся Уільям Шэкспір для стварэння сваёй п’есы.
Творы Маргарыты Наварскай адлюстроўваюць характэрны для яе напружаны рэлігійна-этычны пошук і спалучаюць медытацыйнасць, а часам і містыцызм з пэўнай сухасцю стылю. Рэзкае адмаўленне з боку Сарбоны выклікала паэма «Люстэрка грэшнай душы» (Le Miroir de l’ame pecheresse, 1531), у якой знайшоў адбітак лютэранскі тэзіс пра апраўданне верай; версіфікацыя паэмы нагадвае пра традыцыі Петраркі. Адгалоскі дыскусіяй між Эразмам і Лютэрам пра свабоду волі чутныя ў «Дыялогу ў форме начнога відзежу» (Dialogue en forme de vision nocturne, 1524, апубл. 1533). Скону Францыска I прысвечаная насычаная рэмінісцэнцыямі з апостала Паўла і Платона паэма «Карабель» (Le Navire, 1547). Сярод іншых сачыненняў: «Камедыя, сыграная ў Мон-дэ-Марсане» (La Comédie de Mont-de-Marsan, 1548); ліставанне з братам і іншымі асобамі (апублікаваная ў 1841). Нават фарс «Хворы» (Le Malade, 1535—1536) сканчаецца ў духу просталінейнага рэлігійнага настаўлення. Бо́льшая частка вершаў Маргарыты ўвайшла ў склад зборніку «Маргарыткі прынцэсы Маргарыты» (Marguerites de la Marguerite des princesses, 1547).
Літаратура Lefranc A. Les idees réligieuses de Marguerite de Navarre d’apres son oeuvre poétique. — P.: 1898. Jourda P. Margueite d’Angoulême, duchesse d’Alencon, reine de Navarre. — P.: 1930. Febvre L. Amour sacré, amour profane. Autour de l’Heptameron. — P.: 1944 . Cazauran N. L’Heptameron de Marguerite de Navarre. — P.: 1991. Nicole Toussaint du Wast, Marguerite de Navarre, perle des Valois, Paris, Max Fourny, 1976. Mary Duclaux, Mary James Darmesteter. La Reine de Navarre, Marguerite d’Angoulême, trad. de l’anglais par Pierre Mercieux, Paris, Calmann-Lévy, 1900 Jean-Luc Déjean, Marguerite de Navarre, Paris, Fayard, 1987 Verdun-Louis Saulnier, "Marguerite de Navarre : Art médiéval et pensée nouvelle", Revue Universitaire, LXIII, 1954
Спасылкі
Foundation for Medieval: Маргарыта Ангулемская
Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Прынцэсы крыві Катэгорыя:Каралевы Навары Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XVI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменніцы Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Францыі Катэгорыя:Паэты XVI стагоддзя Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Жанчыны Рэнесансу Катэгорыя:Рэнесансныя гуманісты Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XVI стагоддзя Катэгорыя:Герцагіні Алансонскія Катэгорыя:Графіні дэ Фуа