Леанід Аляксандравіч Аляшкевіч (, г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі ўрач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1995).
Біяграфія Скончыў Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965).
Працаваў у Сквірскай раённай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, Кіеўская вобласць (1965—1966, санітарны ўрач); Кіеўскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1966—1968, санітарны ўрач); Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце агульнай і камунальнай гігіены (1968—1988; у 1975—1988 — кіраўнік лабараторыі па гігіенічным вывучэнні механічных фактараў навакольнага асяроддзя); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1988—2013; прафесар, у 1988—2013 — загадчык кафедры гігіены працы з курсам камунальнай гігіены).
Памёр 4 верасня 2017 года, пахаваны на радзіме.
Навуковыя інтарэсы: ацэнка ўзроўню шуму ва ўмовах вытворчасці і побыту; гігіенічная ацэнка фактараў асяроддзя пражывання і распрацоўка асноўных напрамкаў прафілактыкі іх неспрыяльнага дзеяння на арганізм чалавека ў вытворчых умовах і ва ўмовах пражывання ў населеных месцах.
Узнагароды Знак «Выдатнік аховы здароўя» (1967).
Літаратура Гигиенические основы оценка реальной шумовой нагрузки : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.07 / Олешкевич Леонид Александрович. ― Киев, 1985. Гигиеническая оценка методов и сооружений по очистке хозяйственно-бытовых сточных вод почвенными методами (малая и местная канализации) : методические рекомендации / Л. А. Олешкевич, В. В. Дробеня, Д. Ю. Осмоловский. — Минск, 2005. Олешкевич Леонид Александрович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 42. Олешкевич Леонид Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001. — С. 217.
Катэгорыя:Санітарныя ўрачы Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР