«Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў» () — опера ў двух актах Джузэпэ Вердзі. Таксама вядома ў рускамоўным перакладзе лібрэта як «Кароль на гадзіну».

Опера ў жанры жартаўлівай меладрамы грунтуецца на італьянамоўным лібрэта Фелічэ Рамані, напісаным яшчэ ў 1818 годзе першапачаткова для кампазітара Адальберта Гіравеца. Лібрэта было заснавана на п’есе «Фальшывы Станіслаў», напісанай Аляксандрам-Венсанам Піне Дзювалем у 1808 годзе. 5 верасня 1840 года ў міланскім тэатры «Ла Скала» адбылася прэм’ера оперы.

Пасля поспеху сваёй першай оперы ў 1839 годзе імпрэсарыа Ла Скала даручыў Вердзі напісаць яшчэ тры оперы. «Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў» была першай з трох, але ён напісаў твор у перыяд, калі спачатку памерлі яго дзеці, а затым і жонка, і яго няўдача ў 1840 годзе вымусіла маладога кампазітара амаль адмовіцца ад оперы. Вердзі аднавіў сваю працу толькі пасля таго, як у яго ўзнікла спакуса напісаць музыку да існаваўшага ў той час лібрэта для будучай оперы «Набука».

Персанажы Бельфіёры, французскі афіцэр, які выдае сябе за караля Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага (барытон) Кельбар, барон, узурпатар (бас) Поджа, маладая ўдава, пляменніца барона, закаханая ў Белфіёры (сапрана) Джульета Кельбар, дачка барона (мецца-сапрана) Эдуарда, малады чалавек, пляменнік Ла Рока (тэнар) Ла Рока, скарбнік Брэтані (бас) Іўрэа, граф, камендант Брэста, заручаны з дэль Поджа (тэнар) Дэльмонтэ, збраяносец фальшывага караля (бас) Слугі, чэлядзь і васалы барона

Сюжэт У аснове сюжэту оперы ляжыць гісторыя пра караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага, які хаваўся з-за вайны з Аўгустам ІІ за карону. Каб вярнуць сабе трон, ён пасылае французскага афіцэра Бельфіёры ў якасці прыманкі ў замак узурпатара, барона Кельбара. Барон якраз здзейсніў удалы палітычны ход, заключыўшы заручыны сваёй дачкі, Джульеты, з Ла Рокам, скарбнікам Брэтані, аднак Джульета любіць пляменніка Ла Рока, Эдуарда. Рыхтуецца яшчэ адно непажаданае вяселле. Дэль Поджа, пляменніца барона, маладая ўдава, закаханая ў Бельфіёры, супраць волі заручана з іншым чалавекам, бо Бельфіёры не можа ажаніцца з ёй, хоць і кахае яе. У той час пакуль сапраўдны кароль Станіслаў спрабуе вярнуць сабе карону, фальшывы кароль павінен расстроіць вяселле Джульеты. На сваім шляху ён, на сваё здзіўленне, сустракае ў Брэтані дэль Поджа. Яна пазнае Бельфіёры, але прыкідваецца, што не ведае яго, Бельфіёры таксама робіць выгляд, што не знае дэль Поджа, каб не выдаць сябе. Пасля шэрагу змоў і выкрыццяў усе праблемы вырашаюцца: Джульета выходзіць замуж за Эдуарда, Бельфіёры жэніцца з дэль Поджа, а сапраўдны кароль Станіслаў вяртае сваю карону.

Катэгорыя:Оперы на італьянскай мове Катэгорыя:Оперы Джузэпэ Вердзі Катэгорыя:Оперы па літаратурных творах Катэгорыя:Творы 1840 года