Касцёл у Астраглядах — былы драўляны каталіцкі храм у в. Астрагляды Брагінскага раёна.
Гісторыя
Пабудаваны касцёл каля 1622 года на сродкі паноў Харлінскіх. На ўтрыманне яго запісана вёска Багушы. У канцы 17 стагоддзя, паведамляецца, што тут дзейнічаў і кляштар дамініканцаў.
У 1762 годзе праведзены хіба што невялікі рамонт будынка.
З часам драўляныя сцены касцёла струхлелі і ў 1805 годзе па ініцыятыве ксяндза Юзафа Корсака быў узведзены новы будынак. У даўжыню ён меў 22, шырынёй быў 18НГАБ у Мінску. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 482. А. 2адв. і вышынёй 19 аршын, г. зн. адпаведна — 15 м 64 см, 12 м 80 см і 13 м 51 см. Уладкаваны касцёл у выглядзе простакута з купалам у сярэдняй частцы будынка; франтон яго абапіраўся на чатыры калоны. Унутры месціліся тры алтары сталярнай работы, аздобленыя разьбою; у вялікім была змешчана фігура Укрыжаванага Езуса Хрыста, у бакавых – абразы Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Тадэвуша Апостала.
У 1842 годзе пры касцёле існаваў шпіталь, прыходская школа; невялічкая бібліятэка складала 54 тамы.
З успамінаў жыхаркі вёскі Марытон Юзэфы Каржанеўскай: «падчас рэвалюцыі касцёл быў разгромлены, усё, што змяшалася ўнутры, кудысці вывезенае. Пасля гэтага не было ані касцёлу, ані капліцы.»
Спасылкі
Касцёл | Астрагляды Римско-католический костел и «польское» кладбище в д. Острогляды Брагинского района: история создания и разрушения
Катэгорыя:Астрагляды Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Брагінскага раёна