Рыхард Мюлер (, Чырніц, Чэхія — , ) — нямецкі жывапісец. У 1888—1889 гадах вучыўся мастацтву роспісу па фарфору ў Майсене, у 1890—1891 гадах — у Дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў, дзе выкладаў да 1930 года. Прыкладам яго ранняй творчасці з’яўляецца карціна «Сёстры міласэрнасці» (1898—1899, Галерэя новых майстроў, Дрэздэн). Больш познія творы маюць сюррэалістычны характар. Сярод вучняў — Ота Дзікс і Георг Грос.

Катэгорыя:Мастакі Германіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Сюррэалісты