Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена (, вядомы таксама як «Ваенная акадэмія імя Кім Ір Сена») — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова КНДР. Заснаваны падчас Карэйскай вайны ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі кваліфікаваных ваенных кадраў для ўсіх родаў войскаў Карэйскай Народнай арміі. Арганізаваны 28 кастрычніка 1952 як ваеннае вучылішча імя Кім Ір Сена, аб’яднаўшы галоўнае ваеннае вучылішча КНДР, Ваенна-марскі каледж Сук і ўніверсітэт камандуючага ВПС Кім Чака з дапамогай савецкіх ваенных саветнікаў. З выкарыстаннем вопыту перадавых ваенна-навучальных устаноў СССР рэарганізаваны ў Ваенны ўніверсітэт 25 кастрычніка 1956. Першапачаткова быў прызначаны для навучання радавога складу, пасля пераарыентаваны на перападрыхтоўку афіцэраў КНА. Курс навучання ва ўніверсітэце цягнецца 3-4 гады, маюцца таксама кароткатэрміновыя гадавыя курсы.

Размешчаны ў Мангёндэ паблізу Пхеньяна, на тэрыторыі універсітэта ўсталяваная статуя Кім Ір Сена.

Па сваіх функцыях падобны з Нацыянальным універсітэтам абароны Рэспублікі Карэя, многія высокапастаўленыя вайскоўцы КНА скончылі гэты ўніверсітэт. У 2003 падчас падрыхтоўкі да выбараў універсітэт наведалі дэпутаты Вярхоўнага народнага сходу разам з Кім Чэн Ірам《조선중앙통신》 (2003.8.3) 김정일최고사령관 인민군장병들과 함께 최고인민회의 대의원선거에 참가.

Знакамітыя выпускнікі

Кім Ён Чун, міністр абароны КНДР у 2009—2012 Кім Чон Гак, міністр абароны КНДР з 2012 года Чу Сан Сон, міністр грамадскай бяспекі КНДР у 2004—2011 Кім Чэн Ын, старшыня ТПК і вышэйшы кіраўнік КНДР з 2011 года Кім Чэн Чхоль — старэйшы брат Кім Чэн Ына Лі Ён Хо — начальнік Генеральнага штаба Карэйскай Народнай арміі у 2009—2012.

Літаратура

Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1952 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Кім Ір Сена