Карлас Мерыда (; , горад Гватэмала, Гватэмала — , Мехіка, Мексіка) — гватэмальска-мексіканскі жывапісец, літограф і скульптар. Вядомы прадстаўнік мексіканскага муралізму.
Біяграфія Спачатку навучаўся ў Інстытуце мастацтваў Артэзіяніі, дзе сустрэў і з юнацтва пасябраваў з Хаймэ Сабартэсам і Карласам Валенці Перылатам. У 1910 годзе разам з імі накіраваўся ў Еўропу. Вучыўся жывапісу ў Парыжы (1910—1914). З 1912 года наведваў урокі ў Акадэміі Віці. У Парыжы сустрэўся і падтрымліваў сяброўскія адносіны з Пабла Пікаса, Кес ван Донгенам, Эрменехільда Англада Камарасам. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе вярнуўся ў Амерыку, дзе ў Гватэмале адбылася яго першая выстаўка.
У 1919 годзе ён ажаніўся з Далілай Гальвес супраць волі сваёй сям’і, што стала прычынай яго ад’езду ў Мексіку. З 1920 года жыў у Мехіка. У 1920-х гадах быў членам Сіндыката рэвалюцыйных жывапісцаў, скульптараў і гравёраў у Мексіцы, дзе працаваў памочнікам Дыега Рыверы.
У 1930—1933 гадах выкладаў у Нацыянальнай школе пластычных мастацтваў у Мехіка. Шмат працаваў у ЗША, Мексіцы, краінах Еўропы. У 1940 годзе прыняў удзел у міжнароднай выстаўцы сюррэалістаў у Мексіцы. З 1942 года выкладаў у Паўночна-Тэхаскім дзяржаўным настаўніцкім каледжы ў Дэнтане, пазней ва Універсітэце Паўночнага Тэхаса.
Катэгорыя:Мастакі Гватэмалы Катэгорыя:Графікі Гватэмалы Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-манументалісты