Аляксандр Антонавіч Кулік () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2022—2026).
Біяграфія Нарадзіўся 13 чэрвеня 1967 года ў в. Прыварацце Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1991 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка»), у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1990 годзе з пасады майстра лесу Пятровіцкага лясніцтва Кобрынскага доследнага лясгаса. У 2001 годзе быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага доследнага лясгаса. Установу ўзначальваў да 2014 года да прызначэння на пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі (2014—2018). У лістападзе 2018 года пасля працы на дзяржслужбе зноў вярнуўся кіраўніком у Кобрынскі доследны лясгас.
З 1 жніўня 2022 года па 23 ліпеня 2026 годаУказ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2026 года № 252 «Об А. А. Кулике» працаваў Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі Руководство Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь
Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь