Па́вел Само́йлавіч Златаго́раў (сапраўднае прозвішча — Гольдберг; , Сергіеў Пасад, Маскоўская губерня — , Масква) — савецкі рэжысёр опернага тэатра, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940). Заслужаны артыст РСФСР (1947)Театральная энциклопедия / Гл. ред. П. А. Марков. — М.: Советская энциклопедия, 1963. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — 1216 стб..
Біяграфія Нарадзіўся 30 снежня 1907 года ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскай губерні.
Скончыў Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва ў Маскве па класе Б. Я. Захавы.
Працаваў у шматлікіх оперных тэатрах СССР. З 1933 года — рэжысёр Музычнага тэатра імя Уладзіміра Неміровіча-Данчанкі.
Адначасова ў 1934—1942 гадах працаваў рэжысёрам (з 1939 года — галоўным рэжысёрам) у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета.
У 1931—1936 і 1946—1950 гадах выкладаў у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве (з 1947 года — дацэнт).
Удзельнічаў у падрыхтоўцы маскоўскіх дэкад нацыянальнага мастацтва: беларускага (1940), башкірскага (1955), азербайджанскага (1959)Павел Златогоров.
Памёр 24 верасня 1969 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.
Узнагароды Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940). Заслужаны артыст РСФСР (1947).
Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі ДІТМа Катэгорыя:Выкладчыкі ДІТМа Катэгорыя:Пахаваныя на Увядзенскіх могілках Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Расіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Оперныя рэжысёры Расіі Катэгорыя:Оперныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Оперныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Расіі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя