Айван Райтман (, , г. Комарна, Чэхаславакія — , Манцесіта, ЗША) — канадскі кінарэжысёр і прадзюсар.
Біяграфія Ва ўзросце чатырох гадоў ён з сям’ёй пераехаў у Канаду. Ва ўніверсітэце Мак-Мастэр у Гамільтане ён вывучаў музыку і драму і пачаў здымаць кароткаметражныя фільмы.
Яго фільм «Паляўнічыя за прывідамі» выйшаў у 1984 годзе, Пазней ён быў намінаваны на дзве прэміі «Оскар» — за найлепшыя візуальныя эфекты і найлепшую песню. У 2021 годзе выйшаў фільм «Паляўнічыя на прывідаў: жыццё пасля смерці», рэжысёрам якога стаў сын рэжысёра Джэйсан Райтман.
Сярод іншых вядомых фільмаў, якія зняў Айван Райтмен, — «Блізняты» (са Шварцэнэгерам і Дэ Віта), «Дзетсадаўскі паліцэйскі» (са Шварцэнэгерам), «Дэйв», «Джуніара» і «Шэсць дзён, сем начэй». Таксама Райтман быў прадзюсарам фільмаў «Бетховен» (пра сабаку), «Старая загартоўка», «Еўратур», «Мне б у неба», знятага яго сынам і намінаванага на «Оскар»Памёр Айван Райтман — рэжысёр культавых «Паляўнічых на прывідаў».
Фільмаграфія
Зноскі
Катэгорыя:Кінапрадзюсары XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінапрадзюсары XX стагоддзя Катэгорыя:Кінапрадзюсары Канады Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Канады