Іван Іванавіч Данчанка (нар. 12 кастрычніка 1957, г.п. Скідзель Гродзенскага раёна) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 12 кастрычніка 1957 г. у Скідзелі. У 1979 г. Скончыў Гродзенскі сельгасінстытут па спецыяльнасці зоаінжынер. У 2000 г. Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў галоўным заатэхнікам калгаса імя Жданава (былы СВК «Ізабелін»), галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, дырэктарам Ваўкавыскага саўгас-тэхнікума, першым намеснікам старшыні Ваўкавыскага райвыканкама (1997—2001 гг.).
5 сакавіка 2001 г. Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне старшынёй Ваўкавыскага райвыканкама, з 30 мая 2001 г. — першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. 7 лютага 2002 г. Прэзідэнт Беларусі даў згоду на назначэнне першым намесніка старшыні — старшынёй Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама. 27 жніўня 2004 г. назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці. З мая 2006 года — старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам». З 19 кастрычніка 2012 г. па цяперашні час — генеральны дырэктар СААТ «Камунарка».
Спасылкі Куда уходят волковысские мэры. Волковыск.BY
Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Супрацоўнікі Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Катэгорыя:Старшыні «Белдзяржхарчпрама» Катэгорыя:Супрацоўнікі фабрыкі «Камунарка» Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта