«Хірасіма, любоў мая» (, ) — першы гульнявы фільм Алена Рэнэ па сцэнары французскай пісьменніцы Маргерыт Дзюрас (1959). У фільме не гучаць імёны галоўных герояў, толькі ў самым канцы яны даюць імёны адзін аднаму — назвы гарадоў, адкуль яны родам. Яна называе яго Хірасіма, ён яе — Невер.
Сюжэт Пасляваенная Японія, Хірасіма. У страшных абставінах сустракаюцца двое. Яна — французская актрыса, што збіраецца вылятаць у Парыж, але затрымалася ў Хірасіме на здымках нейкага кіно. Ён — японскі архітэктар, які пазнаёміўся з замежнай прыгажуняй у бары.
Хуткае, мімалётнае каханне ўзнікае паміж гэтымі людзьмі. Але пры гэтым як ён, так і яна трымаюць у галаве сваё мінулае. Ён памятае пра тое, як праз ядзерны ўдар не стала ні яго горада, ні яго сям’і. Яна — як страціла каханага, акупанта, якога забілі з засады, і была дужа шчаслівая, калі ядзерны ўдар па Хірасіме спыніў вайну. Але ж такое трагічнае мінулае не перашкода для моцнага каханняТоп культавых антываенных стужак, каб нагадаць сабе, наколькі каштоўны мір.
Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Японію Катэгорыя:Хірасіма Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Японіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Японіі 1959 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1959 года Катэгорыя:Фільмы Алена Рэнэ Катэгорыя:Фільмы 1959 года Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы