Аксіта́нія (, ) — рэгіён Францыі, створаны ў адпаведнасці з тэрытарыяльнай рэформай французскіх рэгіёнаў 2014 года ў выніку аб’яднання рэгіёнаў Лангедок-Русільён і Поўдзень-Пірэнеі. Датай стварэння новага рэгіёна лічыцца 1 студзеня 2016 года.
Геаграфія Рэгіён (агульная плошча ) — другі па велічыні на тэрыторыі метраполіі Францыі. Ён размешчаны на поўдні краіны і мяжуе з рэгіёнам Новая Аквітанія на захадзе і на паўночным захадзе, Авернь — Рона — Альпы на паўночным усходзе, Праванс — Альпы — Блакітны Бераг на ўсходзе. На поўдні рэгіён мяжуе з Іспаніяй і Андорай. З паўднёвага ўсходу рэгіён абмываецца Міжземным морам.
Па тэрыторыі рэгіёна працякае адна з пяці Вялікіх рэк Францыі — Гарона. З поўдня рэгіён аддзелены ад Іспаніі горным хрыбтом Пірэнеяў.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэгіёны Францыі