Самуэль Геранім Коцел (; ? — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Коцелаў (Катлоў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Яраша.

Пісар скарбовы літоўскі ў 1649—1666 гадах, войскі старадубскі ў 1652—1658 гадах, ашмянскі падкаморы з 1666 года і маршалак з 1678 года, стараста скірстымонскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам для рэвізій скарбу ВКЛ.

Заклаў падмурак заможнасці роду. У 1653 годзе купіў частку Беніцы, набываў вёскі ў Сапегаў, з 1668 года трымаў Шавельскую эканомію.

Літаратура

Спасылкі

Самуэль Геранім Катэгорыя:Старосты скірстымонскія