«Першы сшытак» — дэбютны студыйны альбом беларускага барда Алеся Камоцкага, запісаны ў 1986 годзе. Гісторыя стварэння Альбом Алесь Камоцкі запісаў у 1986 годзе. Віктар Баброўскі, які здабыў пульт, мікрафоны і магнітафон у Дзяржтэлерадыё БССР на Макаёнка, далёка гэта ўсё вынесці не мог і запіс адбыўся на складзе бара тэлестудыі. Уся апаратура была размешчаная на скрынках з пустымі бутэлькамі, на іх жа селі самі музыканты, праз пару гадзін праца скончылася. Альбом гучыць трохі дзіўнавата, таму што пульт быў з эфэктамі і гукарэжысёру Віктару Баброўскаму вельмі хацелася з ім папрацаваць: у некаторых месцах рэвер проста зашкальвае. У той час Алесь Камоцкі на свае вершы яшчэ песень не пісаў і ў альбом увайшлі песні на словы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Дубаўца. Альбом слухачы перапісвалі з касеты на касету, бо купіць яго было немагчыма — на палічках у музычных крамах ён не мог аказацца. Па сведчанні Камоцкага, альбом дзякуючы «сарафаннаму радыё» дайшоў і да Варшавы. Па меркаванні музычнага партала Tuzin.fm — гэты першы альбом беларускай аўтарскай песні ў музычнай гісторыі.

Спіс песень

Удзельнікі запіса Алесь Камоцкі — гітара, спеў Віктар Баброўскі — гукарэжысёр

Спасылкі

катэгорыя:Альбомы Алеся Камоцкага катэгорыя:Альбомы 1986 года