Пармелія адагнутая ці Гіпатрахіна адагнутая (Hypotrachyna revoluta) — від лішайнікаў рода Hypotrachyna сямейства Пармеліевыя.

Апісанне Слаявіна ліставатая, часта з дрэнна развітымі сегментамі, невыразна разеткападобная, дыяметрам 4-10 см, амаль скурыстая. Лопасці шырынёй 3-6 мм, часта плоскія або ўвагнутыя, узыходныя, на канцах загінаюцца ўніз. Верхняя паверхня слаявіны свінцова-шэрая, больш цёмная ў цэнтры, з сарэдыямі; ніжняя - ад бурага да амаль чорнага колеру, па перыферыі бледна-жоўта-карычневая, бліскучая, з густымі чорнымі рызінамі, якія не даходзяць да краёў лопасцей. Саралі цёмна-шэрыя, карычневыя або аліўкавыя, галоўчатыя. Апатэцыі трапляюцца вельмі рэдка.

Утрымлівае атранарын і гірафоравую кіслату.

Пашырэнне Пашырэнне: Еўропа, Азія, Амерыка, Аўстралія, Палінезія, Новая Зеландыя. Рэліктавы від субакіянічнай флоры трацічнага перыяду, арэал якога рэзка скарачаецца, і від знікае ў многіх краінах Цэнтральнай Еўропы. У Беларусі трапляецца спарадычна, расце на замшэлых ствалах вольхі чорнай, радзей на іншых ліставых дрэвах у забалочаных чорнавольхавых лясах. Размнажаецца вегетатыўна (сарэдыямі).

Сінонімы

Imbricaria sinuosa f. concentrica Arnold, 1870 Parmelia forsteri Leight., 1869 Parmelia laevigata var. forsteri (Leight.) Leight., 1869 Parmelia quercina var. erratica (Linds.) Hillmann, 1936 Parmelia revoluta Flörke, 1827 Parmelia revoluta var. concentrica (Arnold) Cromb., 1894 Parmelia revoluta var. erratica (Linds.) Zahlbr., 1929 Parmelia sinuosa var. erratica Linds., 1859 Parmelia sinuosa var. excentrica Mudd

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Пармелія адагнутая ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Пармеліевыя