Пётр Шарэйка (, г. Ваўкавыск — , г. Варшава, Польшча) — лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны .

Біяграфія Сын Томаса Шарэйкі і Сафіі Севашкевіч. У 1936—1939 гадах — студэнт медыцынскага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1941 годзе вывучаў медыцыну ў Нацыянальным інстытуце медыцыны ў Львове. Дыплом лекара атрымаў 25 чэрвеня 1941 года. Абараніў яго 25 сакавіка 1946 года на медыцынскім факультэце Ягелонскага ўніверсітэта.

У 1941—1942 гадах працаваў у акушэрска-гінекалагічным аддзяленні шпіталя Святога Лазара ў Кракаве. З 1945 па 1950 год кіраўнік дэпартамента шпіталяў Міністэрства аховы здароўя. З 1952 па 1954 год ад’юнкт кафедры аховы здароўя Медыцынскай акадэміі ў Варшаве. Арганізатар і галоўны лекар акушэрска-гінекалагічнай клінікі на вул. Мідаліньскага ў Варшаве. У 1965—1968 гадах галоўны лекар лякарні Святой Сафіі на вул. Жалезнай у Варшаве. У 1968—1970 гадах галоўны лекар бальніцы на вул. Інфлянцкай. З 1976 па 1984 год галоўны лекар паліклінікі раёна Варшава-Воля. З 1948 па 1950 год рэдактар часопіса «Польскія шпіталі». У 1980-х гадах па яго ініцыятыве была ўтворана гістарычная секцыя Польскага медыцынскага таварыства.

Узнагароды У 1991 годзе калегія Польскага Медыцынскага Таварыства ўзнагародзіла Шарэйку медалём «Gloria Medicinae», а ў 1994 годзе ён стаў ганаровым членам Польскага Таварыства Гісторыі медыцыны і фармацыі. У 1998 годзе годзе ўзнагароджаны медалём Аўгуста Фердынанда Вольфа.

Навуковая дзейнасць Аўтар шасці тамоў Слоўніка польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя, апублікаваных у перыяд часу з 1990 па 2003 год.

Супрацоўнічаў з рэдакцыямі Польскага біяграфічнага Слоўніка, Энцыклапедыяй Здароўя, Малой Медыцынскай Энцыклапедыяй.

Працы Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. TLW, Варшава 1991 Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 2, Навуковае выдавецтва Semper 1991 Слоўнік польскіх лектараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 3, Навуковае выдавецтва Semper 1995 Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 4, Навуковае выдавецтва Semper Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 5, Выдавецтва Bellona Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 6, Выдавецтва Bellona 2001

Катэгорыя:Польская акадэмія навук Катэгорыя:Гісторыкі медыцыны Катэгорыя:Медыкі Польшчы Катэгорыя:Члены Польскага медыцынскага таварыства