Марына Сяргееўна Вязоўская (; нар. 2 снежня 1984, Кіеў, УССР) — украінскі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (Інстытут матэматыкі НАН Украіны, 2010), Doktor der Naturwissenschaften (Dr. rer. nat., бел. доктар прыродазнаўчых навук) з’яўляецца навуковай ступенню ў Германіі, якая прызнаецца эквівалентнай беларускаму званню кандыдат навук.(Бонскі ўніверсітэт, 2013). З’яўляецца аўтарам рашэння задачы аб ўпакоўцы шароў у васьмімернай прасторы.
Біяграфія Расла ў Кіеве, вучылася ў Кіеўскім прыродазнаўча-навуковым ліцэі № 145, прымала ўдзел у алімпіядах па матэматыцы. Вучылася на механіка-матэматычным факультэце Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Кожны год займала прызавыя месцы на Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па матэматыцы у 2002—2005 гадах, заваяваўшы першыя прызы ў 2002 і 2005 гадахОфициальные результаты Международной студенческой олимпиады по математике: 2002, 2003, 2004, 2005.. Пасля гэтага працягнула навучанне ў Германіі і атрымала ступень магістра ў Кайзерслаўтэрне у 2007 годзе.
У маі 2010 года абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце матэматыкі НАН Украіны на тэму «Няроўнасці для паліномаў і рацыянальных функцый і квадратурныя формулы на сферы». У 2013 годзе атрымала доктарскую ступень () ў Бонскім універсітэце. Яе доктарская дысертацыя «Мадулярныя функцыі і спецыяльныя цыклы» () напісана пад кіраўніцтвам Дона Цагіра і звязаная з аналітычнай тэорыяй лікаў.
Служыла постдоктарскім даследчыкам у Берлінскай матэматычнай школе і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта.
У цяперашні час — ардынарны прафесар у Федэральнай політэхнічнай школе Лазаны, Швейцарыя.
Задача аб ўпакоўцы шароў У 2016 годзе Вязоўская вырашыла задачу аб ўпакоўцы шароў ў васьмімернай прасторы і, у суаўтарстве, — у 24-мернай. Раней задача ўпакоўкі шароў была вырашана толькі для прастор з трыма і менш вымярэннямі, а рашэнне трохмернага выпадку (гіпотэзы Кеплера) было выкладзена на 300 старонках тэксту з выкарыстаннем 50 000 радкоў праграмнага кода. Разам з тым, рашэнне Вязоўскай васьмімернага выпадку займае ўсяго 23 старонкі і з’яўляецца «ашаламляльна простым». На даследаванне гэтай задачы Вязоўскую натхніў Кіеўскі матэматык Андрэй Бандарэнка. Над рашэннем яна працавала два гады ў Берліне. За рашэнне задачы ўпакоўкі шароў Марыне Вязоўскай ў 2016 годзе прысуджана прэстыжная прэмія СалемаHenry Cohn, A Conceptual Breakthrough in Sphere Packing, Notices of the American Mathematical Society, 64(2), 2017, pp. 102—115..
Абраныя працы
Асабістае жыццё Муж — фізік. Ёсць сын.
Узнагароды і прэміі
Міжнародная прэмія імя Р. Салема (2016) Прэмія матэматычнага інстытута Клэя (2017) Прэмія SASTRA Рамануджан (2017) Новыя гарызонты матэматыкі (2018)Breakthrough Prize — Breakthrough Prize — «The Oscars Of Science» — Celebrates Top Achievements In Physics, Life Sciences & Mathematics, Awards $22 Million In Prizes… Прэмія Ферма (2019) Прэмія Рут Літл Сатэр (2019) Філдсаўская прэмія (2022) Ордэн «За заслугі» I ступені (2022)
Заўвагі
Спасылкі
Асабістая старонка Марыны Вязоўскай. Фотаздымкі Марыны Вязоўскай. Навуковыя публікацыі Марыны Вязоўскай.
Катэгорыя:Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Геометры Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Кандыдаты фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Матэматыкі Украіны Катэгорыя:Жанчыны-матэматыкі