Людміла Іванаўна Пятрова (нар. , в. Паўлаўка, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, кнігавыдавец. Кандыдат філалагічных навук (1992).

Біяграфія Нарадзілася 8 лютага 1947 года ў в. Паўлаўка Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1971 годзе скончыла БДУ. З 1971 года працавала ў выдавецтве «Навука і тэхніка», з 1995 года — галоўны рэдактар. З 1996 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская навука». З 1999 года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1999, факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый, кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, прафесар).

Навуковая дзейнасць Даследуе беларускую драматургію, зрабіла значны ўклад у прапаганду кніг па тэатральным мастацтве.

Творы Рамантыкі пранікнёнае святло: Бел. драматургія 20-30-х г. Мн., 1987. Романтические тенденции в белорусской драматургии 20—30-х годов : диссертация … кандидата филологических наук : 10.01.02 : защищена 07.05.1992 : утверждена 03.07.1992 / Петрова Людмила Ивановна. — Минск, 1992. Редактирование отдельных видов литературы : практикум / Л. И. Петрова, Н. И. Сушко. — Минск, 2009. Редактирование отдельных видов литературы. Официальные издания : учебно-методическое пособие / Л. И. Петрова. — Минск, 2014. Суб’ектыўная ацэнка лёгкачытэльнасці гарнітур / В. У. Токар, Л. І. Пятрова, М. А. Зільберглейт // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2005. — № 1. — С. 106—113.

Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1997) Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998)

Літаратура

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый БДТУ