Міхаіл Казакевіч (нар. , Жабінка) — беларускі футбаліст, брамнік брэсцкага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Доўгі час займаўся ў сталічным РДВАР, а летам 2019 года далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе пачаў падцягвацца да дубля. У пачатку 2021 года, калі брэсцкі клуб пакінула большасць складу, стаў трэніравацца з асноўнай камандай і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам. У 2021 годзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе, гуляў за дубль.
2 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча з «Іслаччу» (2:2). Далей чаргаваўся ў складзе з Радзівонам Сямукам, а з лета, калі Сямук пакінуў клуб, застаўся асноўным брамнікам каманды. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца сезона 2023. У снежні 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Казахстана (1:1).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Дынама 1 −0 2021 дубль Дынама ? −? 2022 Д1 Дынама 23 −30 2023 Д1 Дынама 22 −38
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст