Расійска-ўкраінская граніца — дзяржаўная граніца паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй. З’яўляецца часткай дзяржаўнай граніцы Украіны і дзяржаўнай граніцы Расіі.
Граніца ахоўваецца з абодвух бакоў. На большасці ўчасткаў устаноўлены пагранічныя слупы, на асобных участках штучныя загароды. Перасячэнне граніцы дазваляецца толькі ў пунктах пропуску. На 2024 год працаваў толькі адзін пункт пропуску — «Калацілаўка—Пакроўка» (выключна для пешаходаў у бок Украіны, функцыянуе як гуманітарны калідор).
Паміж краінамі існуе тэрытарыяльны канфлікт вакол статусу Крыма; акрамя таго, Расія не прызнае ўкраінскімі тэрыторыямі Данецкую і Луганскую вобласці, разглядаючы іх раней (да 2022 года) як незалежныя дзяржавы — ДНР і ЛНР (фактычна кантралююць толькі частку заяўленай тэрыторыі), а цяпер (з 2022 года), разам з Херсонскай, Харкаўскай і Запарожскай абласцямі, — як свае тэрыторыі.
Крыніцы
Літаратура О. І. Лупандін. Демаркаційна лінія між Українською Державою та РСФРР 1918 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2004. — Т. 2 : Г — Д. — С. 320. — 518 с. : іл. — ISBN 966-00-0405-2.
Катэгорыя:Расійска-ўкраінскія адносіны Украіна Расія