Ніна Міхайлаўна Сту́калкіна (, с. Кузнечка Цвярской вобласці, Расія — ) — савецкая і беларуская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Заслужаная артыстка РСФСР (1956).

Біяграфія У 1922 годзе скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі В. І. Праабражэнская і Л. П. Герт).Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

У 1922—1957 гадах — салістка (у 1950—1958 гадах і педагог) Ленінградскага тэатра імя Кірава.

У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася разам з тэатрам у эвакуацыі ў Пермі. У Пермі ленінградцы атрымалі ў сваё распараджэнне будынак гарадскога тэатра оперы і балета, а мясцовыя артысты на тры гады сталі перасоўнай трупай.ЗАБЫТЫЕ ИМЕНА ПЕРМСКОЙ ГУБЕРНИИ

У 1953—1969 гадах — педагог ленінградскіх і харэаграфічнага вучылішча.

У 1960—1964 і 1971—1973 гадах — балетмайстар-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Партыі Сярод яе партый Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба); Берэніка («Егіпецкія ночы»), Жонка хана («Канёк-Гарбунок»), Айша («Гаянэ»), Сцеша («Родныя паля» Чэрвінскага), Персідка (опера «Хаваншчына» М. Мусаргскага) і іншыя. У танцы Стукалкінай строгасць і скончанасць поз спалучаліся з з кантыленай пластычнага малюнка і эмацыйнасцю.НИНА СТУКОЛКИНА на сайце «КИНО-ТЕАТР.РУ»

Самым вядомым харэаграфічным нумарам Стукалкінай лічылася Пляска Мерседэс у балеце «Дон Кіхот» Л. Мінкуса. У характарным «Іспанскім танцы» яе адлюстраваў скульптар Ленінградскага фарфоравага завода Уладзімір Сычоў.Нина Стуколкина на сайце «100-летие Филармонии»Продукция Ленинградского завода фарфоровых изделий (ЛЗФИ)

Балеты На сцэне тэатра оперы і балета Беларусі паставіла (разам з А. Андрэевым) першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), а таксама «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «Балеро» на музыку М. Равеля (1963), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1971; усе з А. Андрэевым), «Трыстан і Ізольда» на музыку Р. Вагнера (1963).

У 1968—1971 і 1978—1983 гадах працавала адпаведна ва Узбекскім тэатры імя Наваі і Чувашскім музычным тэатры. Сумесна з А. Л. Андрэевым ажыццявіла шэраг пастановак, у т.л. арыгінальныя пастаноўкі балетаў «Цудоўная вышывальшчыца» (1979) і «Каханнем за каханне» Ц. М. Хрэннікава (1981).Стуколкина Нина Михайловна на сайце «ЧУВАШСКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ»

Аўтар кніг «Чатыры экзерсісы» (1972), «Успамінаў» у зборніку «Л. М. Лаўроўскі» (М., 1983).

Крыніцы

Літаратура

Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.

Спасылкі Нина Стуколкина // КИНО-ТЕАТР.Ру Стуколкина Нина Михайловна // 100 лет Санкт-Петербургской филармонии // Новае искусствознание, 1/2020. Сапанжа О. С., Иванова Е. В., Баландина Н. А. Советский балет в фарфоровой пластике Владимира Сычева (Ленинградский завод фарфоровых изделий)

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры Беларусі Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Марыінскага тэатра