Вольга Аляксандраўна Класкоўская (нар. ) — беларуская журналістка і актывістка, працавала ў газеце «Народная воля», на радыёстанцыях «Deutsche Welle» і «Еўрапейскага радыё для Беларусі» (Euroradio). Палітычная зняволеная, двойчы абвінавачаная і асуджаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзеhttps://prisoners.spring96.org/be/person/volha-klaskouskaja.

Біяграфія Бацька — журналіст і палітолаг Аляксандр Класкоўскі, маці — Людміла.

Навучалася на журфаку БДУ у Мінску. Ужо падчас студэнцтва працавала журналісткай газеты «Народная воля», агулам супрацоўнічала з газетай з 1997 па 2005 год. З 2005 года працавала карэспандэнтам радыёстанцыіі «Deutsche Welle» у Польшчы (руская і беларуская службы), была таксама карэспандэнтам «Еўрапейскага радыё для Беларусі» (Euroradio)https://bezhentsy.livejournal.com/tag/%D0%9E%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0%20%D0%9A%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F.

Адлічана з трэцяга курсу пасля выбарчай кампаніі на пасаду прэзідэнта ў 2006 годзе. Падставай была «акадэмічная запазычанасць», але сакурснікі сцвярждалі, што адлічэнне было палітычна матываваным (Вольга ўдзельначала ў дзейнасці руху «Малады фронт»), напісалі заяву дэкану Сяргею Дубовіку з патрабаваннем спыніць пераслед студэнтаў за іх погляды. Ініцыятар напісання заявы ў падтрымку Вольгі, Алёна Андрэева, затым сышла з універсітэта і стала інфармацыйным каардынатарам Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі. Вольга Класкоўская пасля адлічэння папрасіла палітычнага прытулку ў Польшчы, дазвол на які неўзабаве атрымала, з’ехала з Беларусі ў статусе палітычнага ўцекача разам з непаўнагадовай дачкой Міраславайhttps://www.dw.com/ru/%D1%8F%D0%BA-%D1%83%D1%81%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C-%D1%83-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81i-%D0%BF%D0%B0%D0%BBi%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%83%D1%8E-%D0%B0%D0%BA%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C-%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%9E/a-1781998.

Бацька Міраславы, Віталь Навумовіч, абвінаваціў Вольгу ў выкраданні дачкі, у Беларусі Вольга была пазбаўлена бацькоўскіх правоў. 7 лістапада 2007 польская паліцыя паведаміла пра ўзброены напад, у выніку якога Вольга Класкоўская атрымала нажавыя раненні. Была распачата крымінальная справаhttp://bielarus.eu/node/98 .

У канцы жніўня 2010 разам з 9-гадовай Міраславай з’ехала з Польшчы ў Швецыю, дзе таксама запрасіла палітычны прытулак. Свой ад’езд у Швецыю Вольга Класкоўская аргументавала ціскам з боку міграцыйных улад Польшчыhttp://polskaprawda-lardarxo.blogspot.com/2010/08/blog-post_27.html.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і падзей на Плошчы 19 снежня 2010 быў затрыманы брат Вольгі, Аляксандр Класкоўскі, былы міліцыянт, на якога была распачата крымінальная справа. Дзеля падтрымкі брата вярнулася ў Беларусь, адмовілася ад міжнароднай абароны. 5 траўня 2011 года Вольгу затрымалі ў яе кватэры, даставілі ў міліцыю Ленінскага раёна Мінска, дзе збіліhttps://humanrightshouse.org/articles/%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%86%D0%B0%D1%9E-%D1%81%D1%83%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%86%D1%8C-%D0%B6%D1%83%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E-%D0%B7%D0%B1/.

У жніўні 2011 году Вольга Класкоўская вярнулася ў Швецыю. Тут пазнаёмілася са сваім будучым мужам Гёканам Безгінам, з якім у студзені 2012 году пабралася шлюбам. У ліпені 2012 нарадзіла сына Адама. Пазней у яе ўзніклі праблемы з міграцыйнымі службамі Швецыі праз заканчэнне візыhttps://www.svaboda.org/a/25158430.html. 6 лютага 2013 прадстаўнікі сацыяльных служб адабралі ў яе малалетняга сынаhttps://euroradio.fm/rashenne-pa-sprave-volgi-klaskouskay-moguc-vynesci-praz-dva-tydnihttps://euroradio.fm/lyudmila-klaskouskaya-prosic-u-shvedskaga-minyusta-admyanic-prysud-dachki.

30 сакавіка 2013 года Вольгу Класкоўскую затрымалі па абвінавачанні ў замаху на забойства ўжо былога мужа Гёкана Безгіна. 23 жніўня 2013 ёй быў прызначаны турэмны тэрмін у восем гадоў і выплата кампенсацыі памерам 110 тысяч шведскіх кронhttps://www.svaboda.org/a/25083852.html. Пасля апеляцыі прысуд быў зменшаны да 7 гадоў турмы, праз тое, што Вольга доўгі час жыла ў стане псіхалагічнага стрэса і прэсінга.

У лістападзе 2014 Вярхоўны суд Швецыі дазволіў экстрадыцыю Вольгі Класкоўскай у Беларусьhttps://euroradio.fm/belarusku-volgu-klaskouskuyu-ekstraduyuc-sa-shvecyi-u-belarus, але працэдура зацягнулася з-за хваробы Вольгі, яна была накіравана на лячэнне ў неўралагічную клініку, і тэхнічных складанасцяў. Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк таксама адзначаў, што не хапае пісьмовай просьбы Вольгі на экстрадыцыю ў Беларусьhttps://euroradio.fm/stala-vyadomaya-prychyna-zatrymki-ekstradycyi-sa-shvecyi-volgi-klaskouskay. У выніку ўвесь час зняволення Вольга правяла ў турме ў Швецыі і выйшла з турмы па працэдуры ўмоўна-датэрміновага вызвалення.

29 лістапада 2017 года Вольга Класкоўская вярнулася ў Беларусьhttps://novychas.online/hramadstva/volhu-klaskouskuju-vyzvalili-sa-szvedskaj-turmy-j.

Вольга Класкоўская была затрымана 14 кастрычніка 2020 у Мінску. Начальнік Ленінскага РАУС Віталь Капілевіч заявіў, што затрыманная ўвечары 13 кастрычніка правяла разам з іншымі акцыю з перакрыццём руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава, дзе ў іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаўhttps://euroradio.pl/u-minsku-zatrymali-volgu-klaskouskuyu. Затрымка ў руху транспарту склала каля хвіліны. Да крымінальнай адказнасці ў выніку былі прыцягнуты Вольга Класкоўская, а таксама Максім Бабіч і Артур Булаўскі. Вольгу затрымалі праз некалькі гадзін пасля здарэння, яна адмовіла следчым ў паказаннях, пасля знаходжання ў Ленінскім РАУС Мінску была перавезена ў шпіталь, дзе лекары дыягнаставалі страсенне мозгу. Нягледзячы на стан здароўя, яе перавялі ў ізалятар на Акрэсцінаhttps://spring96.org/be/news/100570.

5 лістапада 2020 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннайhttps://spring96.org/be/news/100274https://belhelcom.org/be/news/supolnaya-zayava-pravaabaronchyh-arganizacyy-belarusi-ab-pryznanni-19-novyh-palitychnyh.

У лістападзе-снежні 2020 Вольга Класкоўская ўтрымлівалася ў СІЗА Жодзіна. Шмат чытала. З аповедаў маці Вольгі, Людмілы: «Яна адкрыла для сябе, што па двух лініях у яе сям’і былі рэпрэсаваныя. Напрыклад, яе прапрадзед па бацькоўскай лініі, Вацлаў Францавіч Класкоўскі, дваццаць гадоў адбываў пакаранне ў Сібіры, а продкі па маёй лініі ваявалі супраць фашыстаў».

17 снежня 2020 разгляд справы пачаў суд Ленінскага раёна Мінска. Пацярпелыя паказалі, што на дарозе яе не бачылі, што таксама Вольга спрабавала спыніць бойку, а не ўдзельначала ў ёй. 18 снежня пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Адзначалася, што рэальны тэрмін быў запатрабаваны праз наяўнасць непагашанай судзімасці. Падчас разгляду справы «арганізацыя і падрыхтоўка» былі прыбраныя пракурорам з абвінавачвання, «актыўны ўдзел» быў пакінуты. Падсудная віну не прызнала і адмовілася даваць сведчанніhttps://spring96.org/be/news/100979. 22 снежня суддзя Марына Запаснікhttps://zubr.cc/judge/1145/ вынесла прысуд у два гады пазбаўлення волі ў калоніі. У апошнім слове Вольга Класкоўская сведчыла аб выкарыстаных да яе катаваннях, закончыла словамі «Жыве Беларусь!»https://spring96.org/be/news/101035.

З 3 сакавіка знаходзілася ў гомельскай калоніі, дзе больш за месяц правяла ў штрафным ізалятары, перанесла хваробу, была пазбаўлена сустрэч з родныміhttps://belsat.eu/news/11-08-2021-palitznyavolenuyu-volgu-klaskouskuyu-zmyastsili-u-pkt/. У жніўні 2021 яе змясцілі ў памяшканне крытага тыпу на тры месяцыhttps://spring96.org/be/news/104641. Да лістапада 2021 года Вольга Класкоўская правяла 40 дзён ў штрафным ізалятарыhttps://www.svaboda.org/a/31585123.html.

Тым часам распачалі другую справу: яе абвінавацілі ў абразе супрацоўніка Ленінскага РАУС Брэста Андрэя Хвесюка паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады)https://spring96.org/be/news/106468https://belsat.eu/news/26-08-2021-suprats-palitznyavolenaj-volgi-klaskouskaj-raspachali-novuyu-kryminalnuyu-spravu/. У канцы лістапада 2021 года Вольгу этапавалі ў брэсцкі СІЗА № 7 для правядзення следчых дзеянняў, этапаванне заняло два тыдніhttps://belsat.eu/news/01-12-2021-palitznyavolenuyu-volgu-klaskouskuyu-peravyali-z-kalonii-u-berastsejski-siza-kab-znou-sudzits/.

У СІЗА № 7 у Брэсце была пастаўлена на ўлік як «схільная да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці» і «схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Таксама яна была накіравана для псіхічіятрычнай экспертызы. Праз гэта ў яе адбыўся доўгі этап: з брэсцкага СІЗА-7 перавялі ў баранавіцкае СІЗА-6, далей ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску, і толькі тады ў Навінкі, дзе Вольга правяла тыдзень. Пасля этап паўтарыўся ў адваротным парадкуhttps://t.me/prisoners_spring96/560.

На паседжанні ў судзе Маскоўскага раёна ў Брэсце 19 студзеня 2022 года Вольга Класкоўская адмовілася ўставаць, назваць сваё імя і прозвішча, таксама заявіла хадайніцтва аб сваім выдаленні з залы пасяджэнняў, праз тое, што «суд над ёй незаконны і несправядлівы і ўдзельнічаць ў гэтым яна не збіраецца». Суддзя Марыя Аліферукhttps://belsat.eu/news/01-10-2021-prysud-vosmaj-grupe-pa-karagodnaj-sprave-vynesuts-6-kastrychnika/ задаволіла хадайніцтва. Тым часам пракурор запрасіў для падсуднай два з паловай гады калоніі, што і было 20 студзеня зацверджана судом (де-юрэ было запрошана 1,5 гады «хатняй хіміі», але праз складанне тэрмінаў прысуд складае два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму). Свой прысуд Вольга Класкоўская слухала седзячы, пасля агучвання тэрміну звярнулася да суддзі са словамі: «Як вам не сорамна? Гэты рэжым хутка абрынецца! Жыве Беларусь!». Пасля суда паведаміла аб парушэнні яе працэсуальных правоўhttps://belsat.eu/news/20-03-2022-drugi-prysud-volze-klaskouskaj-sud-pakinuu-bez-zmenau-palitznyavolenuyu-vyarnuli-u-gomelskuyu-kaloniyu/.

14 сакавіка 2022 года Брэсцкім абласным судом была разгледжана апеляцыя, але прысуд быў пакінуты без зменаў. Зняволеную вярнулі ў жаночую калонію ў Гомеліhttps://t.me/viasna96/10108.

Адбыла ў зняволенні 791 дзень, вызвалілася 14 снежня 2022 года.

Спасылкі Старонка Вольгі Класкоўскай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»