Сон лугавы, Дрымотнік — у крыніцы пад назвай (Anemone pratensis) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Кураслеп, сямейства .

Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L..

Батанічнае апісанне

Шматгадовая густаапушаная травяністая расліна вышынёй 7-40 см. Карэнішча магутнае, большай часткай вертыкальнае, цёмна-карычневае, адна- або шматгаловае.

Сцябло прамое, густа мякка-валасістае.

Каранёвае лісце на хвосціках, касматых ад густых белых валасінак, у абрысе шырока-яйкападобнае, двойчы-, тройчыперыстапёрыста-рассечанае з двойчы пёрыста-паасобнымі сегментамі, з вузка-лінейнымі завостранымі дзелькамі 1-3 мм шырынёй, касмата-валасістае (галоўным чынам знізу), з’яўляецца адначасова з кветкамі або пасля цвіцення, не зімуе.

Лісточкі пакрывала падзеленыя на лінейныя, валасістыя долі. Кветканосы вышынёй 10—50 см, у час цвіцення на верхавінцы паніклыя, з пладамі моцна падоўжаныя і прамастойныя. Кветкі адзінкавыя, буйныя (дыяметр 2-4 см), звычайна паніклыя, з шасцю званочкавымі збежнымі лісцікамі калякветніка, адагнутымі на верхавінцы, звонку апушанымі, 1,5-2,5 см даўжынёй і 0,6-1 см шырынёй, большай часткай бледна-ліловымі, радзей чырванаватымі, зелянява-жоўтымі або чорна-фіялетавымі. Тычынкі шматлікія, жоўтыя, толькі на карацей лісточкаў калякветніка. Песцік аднолькавай даўжыні з калякветнікам. Цвіце ў красавіку — чэрвені.

Плод — шматарэшак. Плодзікі даўгаватыя, густа адтапырана-валасістыя, з падоўжаным ў выглядзе асцюка да даўжыні 6 см слупком, на верхавіне якога валасінкі звычайна становяцца кароткімі і прылеглымі. Плоданасіць ў чэрвені. Размнажаецца насеннем.

Від апісаны з Швецыі і Германіі.

Арэал і экалогія

Паўночная Еўропа: Данія, Нарвегія (поўдзень), Швецыя (поўдзень); Цэнтральная Еўропа: Чэхаславакія, Германія (усход), Венгрыя, Польшча; Паўднёвая Еўропа: Балгарыя (захад), Югаславія (поўнач), Румынія (захад); тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Еўрапейская частка РасііЗгодна дадзеных GRIN. Гл. картку расліны.

Месцы росту: сасновыя лішайнікавыя, верасковыя, імшыстыя лясы і сасновае драбналессе з разрэджаным наглебавым покрывам, радзей трапляецца на дзюнах. Расце паасобнымі экземплярамі або невялікімі, часам даволі шматлікімі групамі.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная і лекавая расліна. Адрозніваецца моцнай унутрывідавой зменлівасцю.

У медыцыне

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне і ў гамеапатыі. У лячэбных мэтах нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення. Расліна валодае мачагонным, адхарквальным, бактэрыцыдным, седатыўным і болесуцішальным дзеяннем. Стымулюе функцыі печані. Гомеапатычны сродак Pulsatilla ужываюць для лячэння дэпрэсій, мігрэні, парушэнняў менструальнага цыклу, страўнікава-кішачных і прастудных захворванняў, хвароб нырак і мачавога пузыра, экзэм, спазмаў сасудаў, рэўматызму, падагры і іншых. Сон лугавы ўваходзіць у склад гомеапатычнага прэпарату «Биолайн колд», які выкарыстоўваецца пры прастудных захворваннях верхніх дыхальных шляхоў.

Расліна надзвычай атрутная. Прымаць яго прэпараты можна толькі пад кантролем медыка.

Ахоўныя мерапрыемствы

Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, тэрасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г.д.). Ва Украіне ахоўваецца ў прыродных запаведніках — (аддзяленне ), і (аддзяленні і Луганскі стэп), у заказніках агульнадзяржаўнага значэння — , , , .

Зноскі

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Сон лугавы ў Чырвонай кнізе Беларусі Anemone pratensis L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Кураслеп Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе