Нінэль Аляксандраўна Ткачэ́нка (; , Харкаў, УССР — , Масква, Расія) — савецкая, украінская, беларуская і расійская оперная спявачка (сапрана), рэжысёр-пастаноўшчык. Народная артыстка СССР (1964).
Біяграфія Нарадзілася 21 лістапада 1928 года ў Харкаве. У 1958 годзе скончыла Харкаўскую кансерваторыю па класе спеву ў Т. Я. Веске.
З 1958 года спявала ў Опернай студыі Кіеўскай кансерваторыі.
У 1960—1962 гадах была салісткай Львоўскага, у 1962—1968 гадах — Беларускага, а ў 1968—1980 гадах — Адэскага тэатраў оперы і балета.
З 1982 года была салісткай і мастацкім кіраўніком Маскоўскай філармоніі.
Спявала ў Вялікім тэатры (Ліза ў «Пікавай даме» П. І. Чайкоўскага, Яраслаўна ў «Князе Ігары» А. П. Барадзіна, Аіда ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі, Тоска ў аднайменнай оперы Дж. Пучыні).
Выступала як камерная спявачка. У яе шырокім канцэртным рэпертуары прадстаўлены оперныя арыі, рамансы і народныя песні, якія нячаста выконваюцца. Зрабіла мноства памятных запісаў, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» Усесаюзнага радыё.
Гастралявала за мяжой. У 1976 годзе выканала партыю Абігайль у оперы «Набука» Дж. Вердзі на Міжнародным фестывалі опернага мастацтва ў Сегедзе (Венгрыя).
З 1991 па 2003 год — мастацкі кіраўнік, рэжысёр-пастаноўшчык і кіраўнік вакальнай майстэрні Канцэртнага аб’яднання Маскоўскай філармоніі.
З 2002 па 2007 год — мастацкі кіраўнік дзяржаўнага ансамбля салістаў «АРос» («Масканцэрт»).
Абіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Памерла 26 верасня 2007 года ў МасквеУшла из жизни оперная певица Нинель Ткаченко. Пахавана ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Узнагароды Народная артыстка СССР (1964), ордэн Пашаны (1999), ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені, Памятны знак «Залаты Апалон» Фонду імя П. І. Чайкоўскага.
Крыніцы
Літаратура
Зарубин В. И. Ткаче́нко Нинель Александровна // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 540—541. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра Катэгорыя:Выканаўцы народных песень