Мнюта — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 873 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Прыток — рака Лучайка.
Выцякае з возера Пліса каля вёскі Пліса Глыбоцкага раёна, цячэ ў межах Свянцянскіх градаў і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Балбекі Шаркаўшчынскага раёна.
Даліна Мнюты скрынкападобная, шырынёй 200—400 м. Абалона перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча 15—30 м.
Літаратура Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 502.
Спасылкі Рака Мнюта
Катэгорыя:Прытокі Дзісны Катэгорыя:Рэкі Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна