Та́бар () — горад у Паўднёвай Чэхіі, на рацэ Лужніцы. Уваходзіць у склад Паўднёвачэшскага края.

Заснаваны Пржэмыслам Отакарам у XIII стагоддзі, меў назву Градзіштэ. Новую назву атрымаў ад гусітаў, якія прыбылі сюды з Прагі ў 1420 годзе.

У горадзе захавалася вялікая колькасць помнікаў архітэктуры.

Насельніцтва 1974 год — 27,7 тыс. жыхароў. 1984 год — 34 тыс. жыхароў. 2001 год — каля 50 тыс. жыхароў. 2015 год — 34,7 тыс. жыхароў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Гарады Паўднёвачэшскага края