Бронзаўка залацістая (Cetonia aurata) — жук з сямейства пласцініставусых (Scarabaeidae).

Афарбоўка цела залаціста-зялёная з металічным бляскам, ніз медна-чырвоны. Надкрылы з белымі плямкамі. Даўжыня цела да 20 мм.

Лічынка выгнутая, шаравата-белая, пакрытая рыжымі валаскамі. Жыве ў гнілой драўніне.

Дарослыя бронзаўкі аб'ядаюць маладыя парасткі ды кветкі. Зімуюць у глебе. У адрозненне ад іншых жукоў лётаюць са складзенымі надкрыламі за кошт выразаў на іх баках.

Літаратура Веремчук О. Н. Природные сообщества Беларуси: учебное пособие / О. Н. Веремчук, А. Т. Жуковский, Н. К. Якимович; М-во образования Респ. Беларусь, Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Брест: Изд-во БрГУ, 2008. Конюшка В. С. Наземныя беспазваночныя / В. С. Конюшка, У. А. Радкевіч, Т. М. Раменка. — Мн.: Нар. асвета, 1980. Мамаев Б. М. Школьный атлас-определитель насекомых: Кн. для учащихся / Б. М. Мамаев. — М.: Просвещение, 1985. Растения и животные: Руководство для натуралиста: Пер. с нем. / К. Нидон, д-р И. Петерман, П. Шеффель, Б. Шайба. — М.: Мир, 1991.

Катэгорыя:Пласцініставусыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе