Фелікс Луі Жак Дзюбан (, , — , ) — французскі малявальшчык-арнаменталіст, акварэліст і архітэктар-рэстаўратар гістарычных будынкаў. Адзін з галоўных стваральнікаў стылю неарэнесанс у французскай архітэктуры XIX стагоддзі.
Біяграфія Скончыў парыжскую Школу прыгожых мастацтваў. Вучань Франсуа Дэбрэ, які затым ажаніўся з яго сястрой. Лаўрэат Рымскай прэміі 1823 года. У 1828—1830 гадах Ф. Дзюбан працаваў у Італіі, вывучаў руіны старажытных Пампей, затым з’ехаў у Грэцыю.
З 1832 года быў штатным архітэктарам Школы прыгожых мастацтваў у Парыжы (з 1968: ). Разам з Віёле-ле-Дзюкам Дзюбан удзельнічаў у рэстаўрацыі Каралеўскай капэлы (Сент-Шапель), працаваў над рэстаўрацыяй замкаў у Блуа, Шантыі, Дамп’еры, Фантэнбло. Аднаўляў Галерэю Апалона ў Луўры.
Дзюбан быў Камандорам Ганаровага легіёна (), у 1864—1870 гадах абіраўся муніцыпальным дарадцам 7-й акругі Парыжа (), выконваў абавязкі Генеральнага інспектара грамадзянскіх будынкаў. Сярод яго вучняў больш за іншых вядомы Шарль Агюст Кетэль.