Верхнеалбя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Верхняя Алба.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Верхнеалбянскі (Вышнеалбянскі) сельсавет у складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты. 23 лістапада 2022 года Верхнеалбянскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стрэшынскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 23 ноября 2022 г. № 388 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жлобинского района Гомельской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 585 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,9 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 349 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Верхняя Алба, Гарадок, Ніжняя Алба і Шыхаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жлобінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе