Луіс Барт Маер, сапр. Лазар Маер (, — , ) — амерыканскі прадпрымальнік, Кінапрадзюсар, адзін з заснавальнікаў і да 1951 года віцэ-прэзідэнт галівудскай кінастудыі Metro-Goldwyn-Mayer. Уладальнік адной з найлепшых стайняў ЗША.
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. У малым узросце разам з бацькамі эміграваў у Канаду. Тут закончыў пачатковую школу, далей працаваў, як і бацька прыбіральшчыкам. У 1907 годзе купіў кінатэатр, а ўжо ў 1915 годзе з’яўляўся ўладальнікам сеткі кінатэатраў Louis B. Mayer Pictures.
У 1924 годзе разам з Голдвінам і Лоўвенам заснаваў Metro-Goldwyn-Mayer, а ў 1927 годзе належаў да заснавальнікаў амерыканскай кінапрэміі «Оскар». У 30-х і 40-х гадах быў адным з самых багатых людзей Амерыкі.
Крыніцы