Скяпня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Скепня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года сельсавет у складзе Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Жлобінскага раёна. 1 снежня 1966 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пірэвіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Баравуха, Малінаўка, Нясоеў Бор, Скепня, Сухі Востраў і Шчытнае.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жлобінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1966 годзе