Экспарт ваеннай прадукцыі Беларусі — складовая частка мерапрыемстваў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі, якая мае на ўвазе продаж зброі, ваеннай тэхнікі, абмундзіравання, абсталявання, камплектуючых і тэхналогій двайнога прызначэння. Вось ужо шмат гадоў краіна ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых сусветных экспарцёраў узбраенняў. Штогод пастаўкі тавараў ваеннага прызначэння прыносяць ёй даходы ў памеры ад некалькіх дзесяткаў мільёнаў да больш чым мільярда долараў ЗША.
У прававым полі Беларусі ваенная прадукцыя, у якой вылучаюць 21 катэгорыю, адносіцца да групы спецыфічных тавараў. Яе продаж за мяжу рэгулюецца законам «Аб экспартным кантролі» ад 6 студзеня 1998, пастановай Савета Міністраў №133 ад 4 лютага 2003, прэзідэнцкім указам №94 ад 11 сакавіка таго ж года, а таксама палажэннем Міжведамаснай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі пры СБ РБ. Непасрэдна гандаль узбраеннямі ажыццяўляе Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт (Дзяржваенпрамкам)Министерство иностранных дел Республики Беларусь. О политике экспортного контроля, экспорта вооружений и военной техники в 2003—2004 годах. // Национальный отчёт Республики Беларусь. — 2004. — с. 3—11..
Агляд Гісторыя З набыццём незалежнасці Беларусі дасталася вялікая спадчына ад Савецкага Саюзу, а менавіта 240-тысячная БВА. Запасы ваеннай тэхнікі складалі 3457 танкаў, 3824 браняваных машын, 1562 адзінкі артылерыі (больш за 100 мм) і 79 верталётаўНациональная безопасность. Вооруженные Силы. Часть 1. // СБ. Беларусь сегодня, 20 марта 2020. Самастойна маладая рэспубліка была не ў сілах утрымліваць такі кантынгент, таму ў 1992 годзе Беларусь далучылася да шэрагу пагадненняў (Лісабонскі пратакол, Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, Выніковы акт перамоваў аб колькасці асабістага складу звычайных узброеных сіл у Еўропе, Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе), якія абавязвалі яе скараціць свае ўзброеныя сілы і запасы ўзбраенняў. Умовы дагавораў былі рэалізаваны ў ходзе палітыкі дэмілітарызацыі 1992—1996 гадоў.
Неабходнасць пазбавіцца ад часткі ўзбраенняў падштурхнула беларускае кіраўніцтва да распродажуВалер Карбалевіч. Якія наступствы могуць мець скандалы з пастаўкамі зброі? // Радыё Свабода, 1 сакавіка 2011. Ужо з пачатку 90-х краіна пачынае фігураваць у рэестры ААН па гандлі звычайнымі ўзбраеннямі. Урад засяродзіўся на лакальных пастаўках з пакінутых запасаў невялікіх партый ваеннай тэхнікі ў КНДР, Балгарыі, Венгрыі, Перу і Афрыку. У 2000-я гады арэал экспарту пашырыўся за кошт продажаў у такія краіны як Кітай, Інданезія, Венесуэла, Азербайджан і Казахстан.
Першыя дзесяць—пятнаццаць гадоў рэспубліка экспартавала пераважна лішкі савецкага арсенала, але паступова перайшла да паставак мадэрнізаваных і цалкам уласных распрацовак. Гэтаму паспрыяў той факт, што крызіс 1990-х Беларусь прайшла з меншымі стратамі і больш значнымі дасягненнямі, чым большасць дзяржаў СНД, захаваўшы касцяк ВПК і ўсе створаныя перш канструктарскія бюро і навукова-даследчыя інстытутыСильванович О. В. Международное военно-техническое сотрудничество Беларуси: современное состояние и перспективы // Журнал международного права и международных отношений : журнал. — Международное общественное объединение по научно-исследовательским и информационно-образовательным программам "Развитие", 2019. — № 1-2.. Попыт займелі высокатэхналагічная зброя і тэхналогіі. Перш за ўсё, гэта сродкі радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбыSIPRI: Кризисы стимулируют торговлю оружием в мире. У той жа час важкую долю ў беларускім экспарце атрымалі аўтаматызаваныя сістэмы кіравання рознымі відамі зброі і войскаў, сродкі СПА, камплектуючыя да ваеннай тэхнікі і боепрыпасыБеларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия // TUT.BY, 21 февраля 2017.
Да канца 2010-х гадоў сярод ключавых пакупнікоў Беларусі лічыліся Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і УгандаОружие не берут. Из-за чего Лукашенко согласился на интеграцию с Россией . Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Балгарыю, Азербайджан, Судан, М’янму, Сербію, Славакію, Анголу, Нігерыю і В’етнамБеларусь вошла в топ-20 мировых экспортеров оружия // Комсомольская правда, 1 февраля 2018. Аднак асноўным пакупніком стала РасіяБелорусский экспорт вооружений растет: главный покупатель — Россия (14 марта 2019).
Адзін з галоўных фактараў поспеху Беларусі на рынку ўзбраенняў — была адсутнасць прад’яўлення палітычных умоў заказчыкам, што з’яўлялася безумоўным перавагай перад расійскімі і амерыканскімі канкурэнтамі.
Рэйтынгі і даходы Па падліках даследчай службы кангрэса ЗША, толькі за 1998—2001 гг. рэспубліка прадала зброі на 1 млрд долараў і заняла тады па гэтым паказчыку 11-е месца ў свеце. У 1996 годзе Беларусь і зусім знаходзілася на 10-м месцы.
Паводле даных Дзяржваенпрамкама, з 2004 па 2018 г. паказчыкі знешніх продажаў павялічыліся ў 7 разоў (з 143,8 млн. долараў ЗША да 1 млрд. 49 млн.). На той момант больш за 70% прадукцыі беларускай абаронкі сыходзіла на знешні рынакСОТРУДНИЧЕСТВО .
Паводле звестак Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), за 2004—2011 гады Беларусь штогод экспартавала ўзбраенняў на суму больш за 550 млн долараў, за 2012—2020 гады — на 625 млн долараў. Па выніках 2016—2020 гадоў, паводле гэтай жа крыніцы, краіна заняла 19 месца ў спісе сусветных экспарцёраў зброі з аб’ёмам паставак 0,3% ад сусветнага. У параўнанні з узроўнем 2011—2015 гадоў, калі Беларусь займала 18-ю пазіцыю ў рэйтынгу, ён знізіўся на 34 %SIPRI: Беларусь на 19 месте по продажам оружия в мире // Thinktanks.by, 16 марта 2021.. У 2016 годзе экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складае 110% у адносінах да 2017 годаБеларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik, 7 февраля 2019.
У пачатку 2020-х гадоў становішча дзяржавы на рынку ўзбраенняў некалькі пахіснулася, што было звязана з і пандэміяй COVID-19. У 2020 годзе, згодна з Дзяржваенпрамкам, пастаўкі ваеннай прадукцыі зроблены ў 55 дзяржаў. У 2021 годзе Беларусь змагла павялічыць экспарт на 128,5%Подведены итоги деятельности Госкомвоенпрома в 2021 году и определены задачи развития ОПК Беларуси на 2022 год, ажыццявіўшы продажы ў 65 краін светуГосвоенпром в 2021 году поставил продукцию в 65 стран мира // БЕЛТА, 13 февраля 2022. У рэйтынгу SIPRI за 2020-ы рэспубліка заняла 23-ю пазіцыю, тады як у наступным годзе змагла падняцца да 17-й.
Паводле рэйтынгу SIPRI за 2019—2023 гады, дзяржава апынулася на 23 пазіцыі. Доля Беларусі на сусветным рынку зброі за гэты перыяд скарацілася з 0,4% да 0,2%. У аб’ёмах паставак яна страціла 34%. Найбуйнейшымі пакупнікамі беларускай зброі эксперты SIPRI назвалі В’етнам (30% ), Сербію (22%) і Уганду (17%). У 2023 годзе, паводле афіцыйнай інфармацыі, дзяржава прадала ваеннай прадукцыі больш чым на 1 млрд долараў, тым самым павялічыўшы за 5 гадоў паказчыкі ў два разы. Дзяржваенпрамком заявіў, што ўзаемадзейнічае з 52 краінамі, уключаючы 32 на заканадаўчым узроўні. Сярод іх — Аўстралія, Філіпіны, Інданезія, МалайзіяБеларусь прадае зброі на 1 мільярд даляраў у год.
«Гарачыя кропкі» Практычна адразу з пачаткам беларускага экспарту ўзбраенні пачалі трапляць у зоны баявых дзеянняў. Сярод самых вядомых і буйных выпадкаў можна вылучыць: прымянення ваеннай тэхнікі з Беларусі суданскай арміяй у ходзе другой грамадзянскай вайны і Дарфурскага канфлікту; пастаўкі ракет «Кацюша», 120-міліметровых мінамётаў, супрацьтанкавых ракет і мін для груповак у Палесціне ў першай палове 2000-х; пастаўкі ў 2008-м зброі праз Венесуэлу паўстанцам у зоне Калумбійскага канфлікту; пастаўкі ў гады Лівійскага крызісу для прыхільнікаў Муамара Кадафі і Халіфа Хафтара (у прыватнасці, для апошняга ў 2013—2014 гг. прададзена больш за 3 000 тон боепрыпасаўLibya needs international maritime force to help stop illicit oil, weapons — UN experts); пастаўкі для арміі Башара Асада падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі.
За 1993—2021 гг. ваенная тэхніка і ўзбраенні з Беларусі таксама заўважаны ў ходзе канфліктаў у Алжыры, Рэспубліцы Конга, ДРК, Анголе, Эфіопіі, Кот-д’Івуары, Карабахе, Нігерыі, Таджыкістане, Непале, Сьера-Леонэ і Емене.
Ценявыя здзелкі ЗША неаднаразова абвінавачвалі ўрад Рэспублікі Беларусь у пастаўках узбраенняў краінам, якія яны падазравалі ў супрацоўніцтве з тэрарыстаміОружейный бизнес Беларуси – легальный и "теневой". Часам сярод атрымальнікаў аказваюцца розныя групоўкі, у тым ліку Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы КалумбііEl Pais: Венесуэла с помощью Лукашенко и его приближенных поставляла белорусское оружие колумбийским боевикам, Хезбала і палесцінскія рухі. Фіксаваліся парушэнні краінай зброевага эмбарга ААН, напрыклад, на пастаўкі ўзбраенняў у СуданWikiLeaks: Беларусь продавала оружие в Судан в обход санкций ООН. Адным з галоўных падазраваных, якія маюць дачыненне да ценявых здзелак, называецца былы кіраўнік Савета Бяспекі Віктар Шэйман.
У сферы ваенных паслуг і гандлю зброяй Рэспубліка Беларусь часам дзейнічае ў кааперацыі з іншымі дзяржавамі. Так, напрыклад, па афрыканскаму кірунку краіна супрацоўнічае з Францыяй. Цікавасць французскага боку заключаецца ў падтрыманні лаяльных рэжымаў і парадку ў былых калоніях (гл. неакаланіялізм), а беларускага — заробку з ваенных паслуг і стрымліванні ўзмацнення жорсткасці санкцый ЕС. Беларусь дзейнічае там, дзе для Францыі альбо патрэбна дадатковая дапамога, альбо неабходна прыкрыццё ценявой работы французаў работай беларусаў, каб не нанесці ўрон іміджу першых. Меркавана апошняе адбывалася падчас грамадзянскай вайны ў Кот-д’Івуары 2002—2007 гадоўсм. След белорусского оружия в Кот-д'Ивуар и 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар. Заходнія дзяржавы таксама саслаблялі эканамічны ціск у дачыненні да рэспублікі ў ходзе лівійскіх падзей 2014—2020 гадоў. Так, напрыклад, за пастаўкі зброі арміі Хафтара былі зняты санкцыі з кампаніі «Белтэхэкспарт» і яе тагачаснага дырэктара Аляксандра ПефціеваЕвгений Сатановский. Африканский экспресс // Военно-промышленный курьер : газета. — 25 сентября 2018..
Падобная схема работы наладжана і з Расіяй, якая выкарыстоўвае краіну ў якасці пасярэдніка па прадастаўленні ваенных паслуг і тавараў у асобных «гарачых кропках»Александр Зингман, Африка и оружие из Беларуси - как они связаны // Deutsche Welle, 1 апреля 2021. Меў месца удзел Беларусі ў зброевай кантрабандзе разам з Балгарыяй, ААЭ і ЗША для сірыйскіх паўстанцаўОружейный барон. Как Беларусь поставляет в Сирию оружие (гл. Timber Sycamore).
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, у адказ на адно з абвінавачванняў у незаконных пастаўках зброі, заявіў, што краіна легальна прадае ўзбраенне, але яе пакупнікі затым перапрадаюць яго. Так, напрыклад, у студзені 2022 года з апублікаванага дакладу ААН аб парушэннях міжнароднага эмбарга ў дачыненні Емена за перыяд 2020—2021 гг. стала вядома, што ВМС ЗША перахапілі груз з аптычнымі прыцэламі беларускай вытворчасці. Дадзеная прадукцыя была афіцыйна прададзена Мінскам Узброеным Сілам Ірана, якія затым паспрабавалі перадаць куплю дружалюбнаму сабе руху «Ансар Алах»Игорь Субботин. ООН НАШЛА ОБЪЯСНЕНИЕ БЕЛОРУССКОМУ ОРУЖИЮ В ЙЕМЕНЕ // Новая газета : газета. — 9 января 2022..
Узбраенне У 1993—2021 гг. Рэспубліка Беларусь прадавала танкі Т-55, Т-72 і Т-80, бронетранспарцёры БТР-70 (у тым ліку БТР-70МБ1 і Кобра-К) і БТР-80, баявыя машыны пяхоты БМП-1 і БМП-2, браняваныя аўтамабілі БРДМ-2 і «Кайман», артсістэмы 9К55 «Град-1», БМ-21 «Град», В-200 «Паланэз», 9К57 «Ураган», САУ 2С1 «Гваздзік» і 2С7 «Піён», мінамёты 2С12 «Сані», гаўбіцы Д-30, комплексы СПА С-125 (у тым ліку «Пячора-2М»), «Бук», «Тор», «Куб» (у тым ліку «Квадрат-М»), 2К22 «Тунгуска», Т38 «Стылет», ЗСУ-23-4 «Шылка», верталёты Мі-8, Мі-24/35, самалёты Су-17/22, Су-24, Су-25, МіГ-23 і МіГ-29. Сярод іншага лічыліся радыёкомплексы «Раса-РБ», «Усход» і «Навальніца», СТРК «Шэршань», «Скіф», «Фагот», «Метыс», ПЗРК «Страла» і рознае стралковая зброя (у тым ліку аўтаматы VSK-100).