Ельскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Ельскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Ельска, у будынку па вул. Дзяржынскага, 6.

Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.

Старшыні 27 студзеня 2017 — ліпень 2021 — Уладзімір Іванавіч Бурмістраў з 29 ліпеня 2021 — Віктар Іванавіч Замосцік

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Ельска Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Ельскі раён