Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Нясвіжскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Нясвіжа, у будынку па вул. Савецкай, 1.

Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.

Старшыні Марыя Мікалаеўна Худая Анатоль Мікалаевіч Бычак (1976—1981) Уладзімір Несцеравіч Дражын (1990—1998) Леанід Фёдаравіч Крупец (1998—2002) Фёдар Іванавіч Прывалаў (з 2002 года) Іван Іванавіч Крупко (2010—2018) Генадзь Міхайлавіч Салавей (5 сакавіка — 13 лістапада 2018) Аляксандр Зіноўевіч Ломскі (15 студзеня 2019—2024) Андрэй Казіміравіч Ратамскі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Нясвіжа Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Нясвіжскі раён