Дземенка () — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.

Гісторыя Заснавана ў канцы XVII ст. як стараверская слабада, на тэрыторыі Топальскай сотні Старадубскага палка.

Да 1917 года сяло ў складзе Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. У XIX ст. дзейнічалі папяровы і вінакурны заводы, запалкавая фабрыка.

З мая 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.

У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Дземенскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі