Ямусу́кра () — сталіца Кот-д’Івуара. Насельніцтва налічвае 242.744 чал. (2010), знаходзіцца ў 240 км на поўнач ад Абіджана, на невялікіх узвышшах. Адначасова з’яўляецца сталіцай вобласці Лак.

Ямусукра з’яўляецца родным горадам першага прэзідэнта краіны Уфуэ-Буаньі, чым і тлумачыцца перанос у яго ў 1983 годзе сталіцы з Абіджана. Транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Харчовыя і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Рэзідэнцыя прэзідэнта, «Дом партыі». У раёне Ямусукра вырошчваюць каву, какаву, ямс, бананы і іншыя сельскагаспадарчыя культуры; існуе гадоўля буйной рагатай жывёлы, авечак, коз.

Цікавыя факты У горадзе знаходзіцца базіліка Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ — самая вялікая царква ў свеце, архітэктура якой нагадвае Сабор Святога Пятра ў Ватыкане.

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Кот-д’Івуара Катэгорыя:Сталіцы Афрыкі Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў