Бабру́йская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1930 гадах. Утворана 17 ліпеня 1924 года. Цэнтр — г. Бабруйск. Плошча акругі 14,5 тысяч км2, пасля ўзбуйнення ў 1927 годзе — 20,8 тысяч км2. Насельніцтва 499,8 тысяч чалавек, у 1927 годзе — 751 тысяча чалавек.
Гісторыя
У 1924 — 1927 гадах акруга ўключала 12 раёнаў: Асіповіцкі; 1-ы Бабруйскі; 2-і Бабруйскі раён; Буда-Кашалёўскі; Гарадзецкі; Глускі; Жлобінскі; Клічаўскі; Парыцкі; Рагачоўскі; Свіслацкі; Стрэшынскі.
Раёны падзяляліся на 145 сельсаветаў. У склад акругі ўваходзілі 3 гарады (Бабруйск, Жлобін і Рагачоў) і 4 мястэчкі (Асіповічы, Глуск, Парычы і Стрэшын). У сувязі са скасаваннем Слуцкай акругі 9 чэрвеня 1927 года ў склад Бабруйскай акругі перададзены Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі раёны, Слуцк і мястэчкі Любань, Старыя Дарогі і Старобін. 4 жніўня 1927 года 1-ы і 2-і Бабруйскія раёны былі аб’яднаны ў адзіны Бабруйскі раён, а Гарадзецкі і Стрэшынскі скасаваны. 27 кастрычніка 1927 года Буда-Кашалёўскі раён перададзены ў склад Гомельскай акругі. Акруговая газета «Камуніст». 26 ліпеня 1930 года Бабруйская акруга ў складзе 13 раёнаў і 204 сельсаветаў скасавана.
Старшыні Бабруйскага акругкама КП(б)Б Астапенка (прыблізна канец 1929—пачатак 1930 гадоў)Улада і грамадства: БССР у 1929—1939 гады: у дакументах Cакрэтнага аддзела / Асобага сектара ЦК КП(б)Б / [Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт]. — Вільня: Логвінаў, 2019. — 1120 с. — С. 18. — ISBN 978-609-8213-22-5.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР. Т. 1. — Мн., 1985. — С. 165. Камінскі, М. І. Бабруйская акруга / М. І.Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В.Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. — С. 253. — ISBN 5-85700-074-2.
Катэгорыя:Акругі Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Бабруйска Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гомельскай вобласці