Ві́цебскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіцай павета быў горад Віцебск.

У Віцебскі павет уваходзіла тэрыторыя Віцебскага гродавага, Веліжскага, Суражскага, УсвяцкагаWojewództwo witebskie // і Азярышчанскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Асноўныя падзеі Канец XIV ст.: утварыўся па скасаванні Віцебскага княства. 1508: увайшоў у склад Віцебскага ваяводства. 1514: паўночная частка павета з Веліжам і Жыжэцам адышла да Масквы. 1565/66: у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, як і іншыя вялікалітоўскія паветы, атрымаў удакладненыя межы. 1582: па заканчэнні Лівонскай вайны ў склад павета вярнулі Веліжскую воласць.

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымоў скарацілася на 59 %Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..

1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

Насельніцтва На сярэдзіну XVII ст. колькасць насельніцтва павета складала 80 280 чал.Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. па паветах //

Урадоўцы Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на вальны сойм і двух дэпутатаў у Трыбунал ВКЛ.

Гл. таксама Віцебскі павет (Расійская імперыя) Віцебскі раён

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Віцебскае ваяводства