Арша́нская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1930 гг. Утворана 17 ліпеня 1924. Цэнтр — г. Орша. Плошча акругі 7,9 тыс. км², пасля ўзбуйнення акруг (1927 г.) — 11,7 тыс. км². Колькасць насельніцтва 423,3 тыс. чал. (1924 г.), 572,3 тыс. чал. (1927 г.). Паводле дадзеных перапісу 1927 г. насельніцтва складалася з беларусы — 88,5 %; яўрэі — 5,9 %; рускія — 3,3 %; палякі — 1,5 %.
Гісторыя
Уключала 10 раёнаў: Аршанскі; Багушэўскі; Горацкі; Дрыбінскі; Дубровенскі; Копыскі; Коханаўскі; Круглянскі; Ляднянскі; Талачынскі.
3 гарады: Горкі Дуброўна Орша.
5 мястэчак: Копысь; Коханава; Ляды; Смаляны; Талачын
Усе раёны падзяляліся на 108 сельсаветаў.
У сувязі са скасаваннем (9 чэрвеня 1927) Барысаўскай і Калінінскай акруг да Аршанскай акругі далучаны Крупскі (з 18 чэрвеня 1927), Мсціслаўскі, Расненскі і Чарэйскі раёны, у складзе якіх былі г. Мсціслаў, мястэчкі Бобр, Крупкі і Чарэя, 39 сельсаветаў. Акруговая газета — «Камуністычны шлях». Аршанская акруга скасавана 26 ліпеня 1930 года.
Літаратура Камінскі, М. І. Аршанская акруга / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. — С. 186. — ISBN 5-85700-074-2. Аршанская акруга.
Катэгорыя:Акругі Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Оршы Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці