«Вечнае вяртанне» () — мастацкі фільм 2012 года рэжысёркі Кіры Муратавай.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Прыйшоў мужчына да жанчыны. Яны аднакурснікі, не бачыліся сто гадоў, ён і жыве даўно ў іншым горадзе, а сюды прыехаў у камандзіроўку. І адразу да яе, з пытаннем: як падзяліць сябе паміж жонкай і палюбоўніцай? Ні адна парада не гучыць пераканаўча: ён кахае абедзвюх, але жыць з абедзвюма не ў стане. Узлаваўшыся, візіцёр пляскае дзвярыма. Але прыходзіць зноў, бо іншых знаёмых у гэтым горадзе ў яго няма. І вяртаецца. І вяртаецца.
Акцёрскі склад Рэната Літвінава Алег Табакоў
Ала Дзямідава
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кінакамедыі 2012 года Катэгорыя:Кінакамедыі Украіны Катэгорыя:Фільмы Украіны 2012 года Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Кіры Муратавай