Дзмітрый Андрэевіч Бірукоў (; 19 жніўня [1 верасня] 1904, , Расійская Імперыя — ) — савецкі фізіёлаг, акадэмік АМН СССР.
Біяграфія Нарадзіўся ў Новачаркаску. У 1927 годзе скончыў універсітэт у Растове-на-Доне. У 1928 годзе на запрашэнне Івана Паўлава пераехаў у Маскву, працаваў у інстытуце фізіялогіі АН СССР. Працаваў Дзмітрый Бірукоў да 1935 года, пасля чаго з 1935 года пайшоў на павышэнне — узначальваў кафедры фізіялогіі ў ВНУ Растова-на-Доне, Варонежа, Масквы і Ленінграда.
У 1944 годзе становіцца дырэктарам Варонежскага медыцынскага інстытута. Гэтую пасаду ён займаў да 1949 года. З 1950-па 1969 год загадваў аддзелам параўнальнай фізіялогіі і паталогіі, а таксама з’яўляўся дырэктарам інстытута эксперыментальнай медыцыны АМН СССР. Памёр 8 студзеня 1969 г., пахаваны на Багаслоўскіх могілках (пляцоўка Ваенна-Медыцынскай акадэміі) Ленінграда.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Рэктары Варонежскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта