«Гары Потэр і Ордэн Фенікса» () — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Дэвіда Ейтса, выпушчаны ў 2007 годзе. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 2003 года. «Ордэн Фенікса» з’яўляецца працягам фільма «Гары Потэр і Кубак агню», а таксама пятым фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка.
Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман і Дэвід Барон, сцэнар напісаў Майкл Голдэнберг (гэта адзіны фільм у серыі, сцэнар якога не пісаў Стыў Клоўз). У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр.
Сюжэт Фільм распавядае пра пяты год Гары ў школе Хогвартс, калі Міністэрства магіі адмаўляе вяртанне лорда Валдэморта.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гары Потэр (серыя фільмаў) Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2007 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2007 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Дэвіда Ейтса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Нікалас Хупер