thumb|240px|«Сіроты» (Томас Кенінгтан, 1885) Сірата — асоба, у якой памерлі бацькі.

На 2015 год у свеце налічвалася звыш 15,1 млн дзяцей-сірот. У Беларусі дзяржаўным забеспячэннем карыстаюцца дзеці-сіроты ва ўзросце да 18 гадоў і дарослыя асобы, якія асірацелі ў дзяцінстве.

Беларусь 21 снежня 2005 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон № 73-З «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, ...», паводле 8-га артыкула якога тыя забяспечваліся ў дзяржаўных дзіцячых прытулках «пражываннем, харчаваннем, адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром і абсталяваннем, падручнікамі, навучальнымі дапаможнікамі і прыналежнасцямі, прадметамі асабістай гігіены, іншымі прадметамі першай неабходнасці, а таксама па дасягненні імі ўзросту 7 гадоў — штомесяц грашовымі сродкамі на асабістыя выдаткі па ўсталяваных нормах». Забеспячэнне захоўваецца пры паступленні ў дзяржаўныя навучальныя ўстановы па-за дзіцячым прытулкам. Паводле 12-га артыкула Закона, сіротам «жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жылога фонду даюцца цягам 6 месяцаў пасля дасягнення імі паўналецця» і захоўваюцца за імі на праве ўласнасці цягам усяго жыцця. За 2007—2012 гады колькасць сірот у Беларусі скарацілася з 28,2 тысяч да 24,7 тысяч. У выніку зачынілі 23 сіроцкія прытулкі. На 1 студзеня 2012 года ў чарзе на атрыманне памяшкання сацыяльнага карыстання стаялі звыш 11 000 сірот.

У мастацтве Доля сіраты шырока апісваецца ў мастацтве, як цяжкая, у тым ліку ў народных прыказках і прымаўках: «Усе бачаць, як сірата скача, але ніхто не бачыць, як яна плача», «Ніхто не ведае, як сірата абедае», «Сірату б’юць, а плакаць не даюць», «Як сіраце жаніцца, дык і дзень кароткі», «Сіратой жыць, слёзы ліць».

У беларускай літаратуры творы пра сірот напісалі Уладзіслаў Сыракомля (драма «Магнаты і сірата», 1859 г.), Алаіза Пашкевіч (апавяданне «Сірата», 1906 г.), Якуб Колас (апавяданне «Сірата Юрка», 1914 г.), Янка Брыль (апавяданне «Сіроцкі хлеб», 1956 г.).

У Бібліі thumb|260px|«Хрыстос і сірата» (Альфрэд Ромер) У Старым Запавеце: «Ні ўдавы, ні сіраты не ўціскайце» (Кніга Выхад 22:22); «Ты бачыш; бо Ты глядзіш на крыўды і ўціскі, каб аддаць Тваёй рукой. Табе аддае сябе бедны; сіраце Ты памочнік» (Псалмы 9:35); «Пакінь сірот тваіх, Я падтрымаю жыццё іхняе, і ўдовы твае хай спадзяюцца на мяне» (Кніга прарока Ераміі 49:11).

У Новым Запавеце: «Чыстая і беспахібная пабожнасць перад Богам і Айцом ёсць тое, каб дагледзець сірот і ўдоваў у іхніх скрухах і захоўваць сябе неапаганенага светам» (Пасланне Якава 1:27).

Спасылкі

Катэгорыя:Дзеці Катэгорыя:Моладзь Катэгорыя:Антагенез чалавека Катэгорыя:Сям’я