Міхал Борх (; 11 студзеня 1806, Інфлянты — 6 лістапада 1881, Прэйлі) — пісьменнік, гісторык, бібліяфіл.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Борхі адносяцца да аднаго з самых старых шляхецкіх родаў з Інфлянтаў, куды яны перасяліліся з Вестфаліі, а туды з Паўднёвай Італіі. Быў сынам маршалка шляхты Віцебскай губерні Юзафа Генрыка Борха i Ганны з Багамольцаў. Нарадзіўся і жыў у спадчынным маёнтку Прэлі Дынабургскага павета (цяпер — Латвія).

Як і бацька, выбіраўся маршалкам шляхты Віцебскай губерні. У 1850 годзе гэта прывяло да вострага канфлікту з віцебскім генерал-губернатарам князем , які для «пользы Отечеству» пажадаў перамясціць Борха падалей у глыбінку. Праўда, ссылка доўжылася нядоўга, праз два месяцы яго «царскім загадам» вярнулі назад. За Міхала ўступіўся яго дваюрадны брат , дырэктар царскіх тэатраў.

Захапляўся бібліяфільствам. У сваім маёнтку сабраў вялікую бібліятэку, дзе знаходзілася шмат старадрукаў і каштоўных рукапісаў. Вышукваў бібліяграфічныя рэдкасці, матэрыялы па гісторыі ВКЛ, Польшчы, усёй славяншчыны. Перакладаў на французскую мову творы Адама Міцкевіча. Супрацоўнічаў з часопісам літаратараў Падзвіння «Рубон», які выдаваў краязнавец і літаратар Казімір Буйніцкі ў 1842—1849 гг. y Вільні. У часопісе змясціў працы па гісторыі Падзвіння «Два словы пра Дзвіну», «Паведамленне пра былыя каталіцкія касцёлы ў Інфлянтах». У «Двух словах пра Дзвіну» («Dwa słowa o Dwinie», 1843), у якой расказаў пра свае пошукі назвы старадаўняй Дзвіны і змясціў верш, прысвечаны маршалку шляхты Віцебскай губерніі Марціну Карніцкаму. М. Борх уславіў у вершы старажытнасць Дзвіны. Паводле Борха, Дзвіна — рака, якая яднае людзей.

Апублікаваў там паэму «Герцыке» пра старажытную полацкую крэпасць. У 1843 г. закончыў вялікі — на 50-60 друкаваных аркушаў — твор пра жыццё святой Ефрасінні Полацкай, які так і назваў «Жыццё Ефрасінні». На жаль, не быў апублікаваны. Гэты твор Рамуальд Падбярэзскі ацаніў як «дзіўнае спалучэнне гістарычных поглядаў з рэлігійнымі», як «эрудыцыйна-аскетычную аповесць»В. Ю. Бароўка. ЛІТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗІ ВІЦЕБШЧЫНЫ І ЛАТГАЛІІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТАГОДДЗЯ .

Не дайшоў да нас і другі гістарычны твор Міхала Борха — «Рагнеда», жанр якога аўтар вызначыў як «нарманская аповесць».

Падтрымліваў Міхал Борх жывую сувязь з паэтам з Віцебшчыны Тадэвушам Лада-Заблоцкім (1811—1847), які ў студэнцкія годы пісаў антыўрадавыя вершы, а пазней быў сасланы на КаўказПакліканы гісторыяй — Яўзебі Лапацінскі № 5 (1497) 30.01.2021 — 06.02.2021 г.

Сям’я У шлюбе з Марыяй з Корсакаў (1807—1869), дачкой Яўсебія Корсака і Тэрэзы з Багамольцаў. Жонка даводзілася яму стрыечнай сястрой, бо Тэрэза і Ганна з Багамольцаў былі роднымі сёстрамі. Дзеці: Марыя (нар. 1836), у шлюбе з графам Янам Мышка-Халанеўскім (нар. 1836). Яўсебій (нар. каля 1840). Тэкля (каля 1840—1892), у шлюбе са Станіславам Янам Лапацінскім (1851—1933). Стэфанія (1847—1888), у першым шлюбе з Чайкоўскім, у другім з Уладзіславам Шадурскім.

Літаратура

Спасылкі

Міхал Катэгорыя:Губернскія маршалкі віцебскія Катэгорыя:Бібліяфілы Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі